ПЕСНЯРЫ.com - Статья: Анатоль Кашапараў - інтэрвію радыё Свабода (08.12.2006) (ВИА "Песняры")

Добро пожаловать на ПЕСНЯРЫ.com - Форум. Войдите или зарегистрируйтесь.

Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Форум

Парад ансамблей

Фолк-парад

Добавлено: 15.02.2007

Поиск по сайту:


Белорусские песняры
Лявоны
Лявоны-песняры
Молодёжная студия ансамбля "Песняры"
Песняры
Песняры (1998)
Песняры (БГА)
Песняры И. Свечкина
Песняры п/у Л. Борткевича
Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры"
Студия "Лявоны" при БГА "Песняры"

Яндекс.Метрика

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение

Для добавления и изменения информации на сайте необходимо авторизоваться на форуме.

Анатоль Кашапараў - інтэрвію радыё Свабода (08.12.2006). - Радыё Свабода, 08.12.2006

Анатоль Кашапараў: “Мулявін казаў, што напісаў для мяне лепшыя свае песьні”
| 08.12.2006 |

У сярэдзіне 70-х “Песьняры” былі першым калектывам савецкай папулярнай музыкі, якія выйшлі на амэрыканскі музычны рынак. Зь цягам гадоў хто-ніхто з удзельнікаў калектыву пераехаў на сталае жыхарства ў ЗША. Але некаторыя зь іх вяртаюцца. Як адзін з вакалістаў ансамблю Анатоль Кашапараў, вядомы найперш выкананьнем “песьняроўскіх” візытовак – “Вологда” і “Спадчына”. У размове са Зьмітром Падбярэзскім, музыка паабяцаў яшчэ пастрыптызаваць (у сэнсе парадаваць новымі песьнямі) і выявіў жаданьне наведаць вечарыну “Тузіна Гітоў” - “Бэніфэст Анемпадыстава”.

Ня ведаю, як у каго, але ў мяне асабіста голас Анатоля Кашапарава, зь якім я ў школьныя гады жыў у адным доме, асацыюецца зусім не з прыліплівай “Вологдой”, а найперш з народнымі песьнямі. Шмат гадоў Анатоль пражыў у Злучаных Штатах Амэрыкі, наведаў радзіму ў 1999 годзе і нават сьпяваў тую ж “Вологду” разам з групай “Neuro Dubel” на “Рок-каранацыі”. А вось сёлета ён ужо ў другі раз перасякае акіян. І зусім ня дзеля таго, каб адпачыць, мэты ў яго іншыя. Мы не маглі не сустрэцца. І гутарылі літаральна за гадзіну перад тым, як ён ад’яжджаў па справах у Кіеў…

Увесну гэтага году, прыехаўшы сюды і выступаючы на фэстывалі “Beatles Forever”, ты прывітаў публіку па-наскаму — словамі “Жыве Беларусь!”

- Калі я з кім сустрэнуся, калі хто можа размаўляць па-беларуску, дык і размаўляем. А як гэта можна забыць? Калі нехта ёсьць, мы маем з кім і аб чым пагаварыць, дык чаму не?

"Beatles Forever”… Якія ў цябе ўражаньні засталіся ад гэтага фэстывалю, ад ягонай атмасфэры, ад публікі?

- Мне вельмі-вельмі спадабалася! Гэта быў мой першы дзень у Беларусі, і адразу ў такую вось тусоўку трапіў. Моладзь па-добраму адносілася да нас усіх, ніякіх ні боек, нічога такога не было. Гэта — фэстываль, які мае сэнс і ў будучыні заўсёды праводзіць.

Ці былі ў твой “песьняроўскі” час такія выпадкі, каб нейкія песьні спэцыяльна рабіліся ў разьліку на твае вакальныя магчымасьці, на твой сцэнічны вобраз, калі толькі абмінуць тую самую “Вологду”, якая прычапілася да цябе, магчыма нават, выпадкова?

-Я задаваў сабе гэтае пытаньне, калі яшчэ жыў наш Мулявін… Валодзя казаў: “Прабач, Анатолька, я табе напісаў сваё лепшае за ўсе мае гады — “Песьня пра долю”. Там многа музыкі, і гэта было напісана для мяне, пад мой голас.

З тых часоў, як ты працаваў у “Песьнярах”, менавіта “Песьня пра долю” зьяўляецца найбольш яскравай тваёй работай?

- Я думаю, што так. Але й тая ж “Спадчына” неяк добра адразу пайшла. Столькі часу мінула, аглядаешся назад. З тым жа Валодзем у апошнія гады ў нас было многа плянаў на будучыню. Можа, гэта лёс склаўся, што так вось усё здарылася, але мне і зараз неяк няёмка пра ўсё гэта гаварыць… Я ня ведаю… Але ж я не зусім разумею, што здарылася зь імем “Песьняры”. Можа, будучыня дасьць свае адказы.

- Калі зважаць на тое, што цягам году ты ўжо другі раз прыяжджаеш сюды, ці паступалі табе з боку чыноўнікаў Міністэрства культуры нейкія прапановы адносна таго, каб узмацніць склад Дзяржаўнага ансамбля “Песьняры”? То бок — ці зьвязваеш ты свае далейшыя пляны з канкрэтным якім калектывам?

- Я думаю, што ў гэтым няма ніякага сэнсу. Я з усімі музыкамі, з усімі групамі ў добрых адносінах, усе гатовыя са мной працаваць, але ніякіх запрашэньняў я не прымаў. У мяне ёсьць пэўныя пляны, цяпер час такі настаў, што трэба працаваць і рабіць, паменш гаварыць. Гэта для мяне — першае. У мяне ёсьцека многа і песень, і музыкі, я яшчэ крыху пастрыпцызую, як гэта гаворыцца…

Гэта… у якім сэнсе?!

- Ну, ня ў простым, але ж… Яшчэ пасьпяваем! Бо голас яшчэ гучыць… час ад часу. Паглядзім!

Тваё стаўленьне да фанаграмнай практыкі?

- Фанаграма — яна й ёсьць фанаграма. Гэта робіцца толькі для таго, калі ты працуеш на тэлебачаньні. Апэратар павінен рабіць адну гукавую схему для залі, а другую — для тэлебачаньня. Гэта можна зразумець. А калі ты працуеш для жывога гледача, то, канечне, гэта не павінна мець месца. Іншая справа, што цяпер ня кожны выканаўца здольны засьпяваць “жыўцом”.

А амэрыканская практыка? Уявіць сабе выступленьне якога-небудзь вядомага сьпевака пад фанаграму, наколькі я ведаю, ня проста немагчыма, але гэта яшчэ непасрэдная нагода для скандалу. Гэта так?

- Не, я гэтага не сказаў бы. Вось я быў на канцэрце “Beach Boys”. Музыкі працавалі “-1” і “жыўцом”, і ўсё гэта накладвалася адно на адно. Тое ж самае было і на канцэрце “Back Street Boys”: “пачкі”, прыпевы былі прапісаны, але сьпявалі яны “жыўцом”. І ў суме атрымалася такое вельмі добрае прадстаўленьне. А Макартні нават дазволіў сабе некалькі песень пад фанаграму. Там такога няма, што паймалі на тым, што не “жыўцом” сьпявае. Яны гэта самі разумеюць, і фанаграма, звычайна, ўстаўляецца ў гучаньне як такая вось фарбачка. Але пераважна канцэрты, канечне ж, ідуць “жыўцом”. Так і павінна быць. “Песьняры” раней ніколі не дазвалялі сабе фанаграмы. “Жыўцом” сьпяваць — гэта вельмі і вельмі цяжка для многіх. А зараз — дык гэта адразу ж палова калектываў адпадзе. А гэта і добра!

Калі згадваць найбольш яркія галасы “Песьняроў” пачатковага пэрыяду, неабходна назваць як самога Ўладзімера Мулявіна, так і Леаніда Барткевіча, і Анатоля Кашапарава. Прычым, у кожнага былі такія песьні, якія можна сьмела называць музычнымі візытоўкамі таго ці іншага вакаліста. У Анатоля Кашапарава гэта, безумоўна, славутая “Спадчына”, якая ў немалой ступені дзякуючы Анатолю зрабілася клясыкай беларускай папулярнай музыкі.

Зьміцер Падбярэзскі, Радыё Свабода

Фота: beatlescafe.by

_____________________________________________________________________

Обучение в США из мечты легко претворить в реальность. Online Degree , онлайн-обучение, шанс учиться в США не покидая родной дом.

kaszaparau_200.jpg

kaszaparau_200.jpg

    
Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение