ПЕСНЯРЫ.com - Статья: Вячаслаў ШАРАПАЎ: "Няхай апраўдваюцца тыя, хто прыклаў руку да развалу "Песняроў"..." (ВИА "Песняры")

Добро пожаловать на ПЕСНЯРЫ.com - Форум. Войдите или зарегистрируйтесь.

Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Форум

Парад ансамблей

Фолк-парад

Добавлено: 26.10.2007
Автор редакции: DNP

Поиск по сайту:


Белорусские песняры
Лявоны
Лявоны-песняры
Молодёжная студия ансамбля "Песняры"
Песняры
Песняры (1998)
Песняры (БГА)
Песняры И. Свечкина
Песняры п/у Л. Борткевича
Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры"
Студия "Лявоны" при БГА "Песняры"

Яндекс.Метрика

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение

Для добавления и изменения информации на сайте необходимо авторизоваться на форуме.

Вячаслаў ШАРАПАЎ: "Няхай апраўдваюцца тыя, хто прыклаў руку да развалу "Песняроў"...". - Народная воля, 28.09.2007

28.09.2007 - Вiталь ГАРБУЗАЎ, фота Юрыя ДЗЯДЗIНКIНА.

На сённяшнi дзень iснуюць тры калектывы, якiя ў сваёй назве выкарыстоўваюць брэнд “Песняры”, — “Беларускiя Песняры”, якiм кiруе Уладзiмiр Мiсевiч, беларускi дзяржаўны ансамбль “Песняры” i ВIА “Песняры” пад кiраўнiцтвам Леанiда Барткевiча. Думаецца, не мае сэнсу разважаць наконт таго, якiя з “Песняроў” больш сапараўдныя — тут у любым выпадку кожны застанецца пры сваiм... Пра сваё бачанне сiтуацыi “Народнай волi” расказвае мастацкi кiраўнiк беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Вячаслаў ШАРАПАЎ.

— Вельмi проста ўзяць старую фанаграму i, выкарыстоўваючы перыяд зацiшша, якi быў звязаны са змяненнямi ў калектыве, сказаць: “Песняры” — гэта я, — гаворыць Вячаслаў. — Куды складаней даказаць гэта працай, куды складаней паказаць паўнавартасны прадукт, а не перакампiляваны дыск, на самай справе запiсаны 15 гадоў таму.

— Значыць, вы не прызнаяце астатнiя калектывы, якiя выкарыстоўваюць брэнд “Песняры” ў сваёй назве?

— Разумееце, Уладзiмiр Мулявiн — гэта чалавек, якi стварыў унiкальную музычную палiтру, прыемную для слухача i актуальную на ўсе часы. Дык няхай гэта працягваецца, няхай гэта будзе добрым, прадуктыўным, прагрэсiўным, i няхай гэта не скончыцца разам з намi. Мы сыдзем, прыйдзе нехта iншы, працягне нашу справу. Па меншай меры мы прыкладаем усе намаганнi для гэтага. А астатнiм — Бог суддзя. Мы нi з кiм не ваюем, не аспрэчваем i права называцца “Песнярамi”. Калi ў тых, хто гэта робiць, няма iншага варыянта зарабiць сабе на жыццё, няхай зарабляюць такiм чынам. Нам высвятляць адносiны няма калi — мы працуем.

— Тым не менш i на адрас ансамбля, мастацкiм кiраўнiком якога вы з'яўляецеся, ляцяць папрокi, што ў дзяржаўных “Песнярах” людзей, якiя працавалi з Уладзiмiрам Мулявiным, можна пералiчыць па пальцах адной рукi... Як Вы асабiста ставiцеся да падобных выказванняў?

— Вельмi добра. Па-першае, таму што гэта праўда. Па-другое, людзi, якiя доўгi час неслi з сабой не толькi цяжар славы, але i цяжар скандалаў, — гэта ўжо не адзiнае цэлае. Час пацвердзiў, што калi ў людзей няма адзiнага творчага арыенцiру, то iм разам няма чаго рабiць. Таму i было прынята рашэнне ўзяць у калектыў новых артыстаў, якiя сваiм стараннем працягнулi справу Мулявiна.

— У Расii запатэнтаваны брэнд “Беларускiя Песняры”. Адразу ж пасля гэтага пайшлi размовы, што нiхто, акрамя “Беларускiх песняроў”, не можа прадстаўляць творчасць мулявiнскага ансамбля на тэрыторыi Расii. Цi сутыкалiся вы з праблемай арганiзацыi канцэртаў у той жа Расii?

— Я лiчу так: пайшоў чалавек з дзяржаўнага калектыву, забраў сваю працоўную кнiжку — усё! Далей ён можа пазiцыянiраваць сябе як салiст, пачынаць любую новую справу. Не бачу сэнсу цягнуць разам з сабою кавалак гэтага брэнда. Таму для нас людзi, якiя таксама называюць сябе “Песнярамi”, нiякай канкурэнцыi не прадстаўляюць, але партнёрскiх адносiн у нас няма.

— Ведаю, што вы лiчыце патэнтаванне назвы “Беларускiя Песняры” справай неадназначнай...

— Пытанне па патэнтаваннi згаданага брэнда i сапраўды даволi спрэчнае... Шчыра кажучы, гэта было зроблена злачынным спосабам. Людзi, якiя не працавалi ў той час у ансамблi “Песняры”, скарысталiся момантам — ведаючы, дзе ляжаць ключы ад сейфа, забралi пасведчанне, якое было выдадзена ў свой час Мулявiну, i паехалi з iм у Маскву. Там яны зарэгiстравалiся ў “Роспатэнце” i ўсенародна аб'явiлi: вось мы зараз усё атрымалi ў спадчыну, i зараз на тэрыторыi Расii будзем працаваць толькi мы. Аднак на гастролях у Расii мы нi разу не сутыкнулiся з праблемамi арганiзацыi канцэртаў, бо ў нас ёсць правы, дэлегiраваныя нам беларускiм народам.

— Як вядома, акрамя патэнту тады са студыi знiклi запiсы, сцэнiчныя касцюмы...

— Знiклi не толькi запiсы i не толькi касцюмы. Знiкла яшчэ штосьцi i з тэхнiчнай базы. Многае мы вярнулi. Мы не сталi вяртаць спiсаныя касцюмы. Дастаткова было ў нас уласных творчых планаў, а таму нам не былi патрэбныя i старыя фанаграмы. Мы не збiралiся iмi карыстацца. Усе навокал ведаюць, што наш ансамбль працуе толькi ўжывую. Таму ў нас нiколi не было варожага стаўлення да нашых былых калег, мы нiколi не распачыналi нейкiх юрыдычных баталiй. Нам дастаткова таго, што мы зараз маем. На шчасце, нам сёння няма за што апраўдвацца. Няхай апраўдваюцца тыя, хто ў свой час прыклаў руку да развалу “Песняроў”.

— З дня смерцi Уладзiмiра Мулявiна мiнула ўжо больш за чатыры гады. Увесь гэты час людзi, якiя ў розныя часы працавалi разам з iм, iмкнуцца нешта падзялiць, у нечым адзiн аднаго папракнуць. Непрыгожа неяк атрымлiваецца...

— На вялiкi жаль, раздрай i сапраўды здарыўся. Але мы яго не правакавалi. Мяркую, што за гэты час глядач змог упэўнiцца, што калектыў, якiм я кiрую, — на правiльным шляху. Мы шмат ствараем. А той, хто i сёння гаворыць аб актуальнасцi гэтага раздраю, што называецца, “крыху не ў матэрыяле”. Чыста па-чалавечы я разумею Барткевiча, якому, можа быць, сёння няма чым заняцца ў гэтым жыццi. Ён жа быў вялiкiм спеваком...

— Чаму быў?

— Сёння ён ужо не ў той вакальнай форме. Калi б гэта было не так, яму б не прыйшлося займацца засваеннем немузычных рэчаў. Да судовых разбiральнiцтваў справа не дайшла — iдуць адны пагрозы. Чыста па-чалавечы Барткевiча шкада. Калi б Леанiд не ўпусцiў нейкi перыяд, калi б працягваў займацца музыкай i не сышоў з “Песняроў”, ён i сёння быў бы выдатным спеваком. Разумееце, зараз многiм людзям, якiя ў свой час спрычынiлiся да “Песняроў”, цяжэй, чым нам, бо iм трэба даказваць сваю ўгрунтаванасць. Праўда, нiкога з iх няма нi на беларускiх, нi на расiйскiх экранах. Iх дзейнасць на сённяшнi дзень зводзiцца, можа быць, да выступлення на нейкiх карпаратывах i вечарынках... Але гэта, зноў-такi, — iх права...

— Хадзiлi чуткi, што будзе падзелена творчая спадчына Уладзiмiра Мулявiна, будзе вызначана, што i каму можна cпяваць. Вячаслаў, як вы ставiцеся да гэтага?

— Ансамбль “Беларускiя Песняры” выконваюць песнi з рэпертуару Уладзiмiра Мулявiна — у iх свой творчы шлях, свая стылiстыка. Мы па праве спадчыннасцi спяваем усё тое, што “Песняры” спявалi ў свае залатыя часы, ствараем новыя песнi.

— I апошняе пытанне. Як ставiцца да творчасцi Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” ўдава Уладзiмiра Георгiевiча Святлана Пенкiна? Цi ўмешваецца яна ў творчы працэс?

— У нас даволi роўныя адносiны. На сённяшнi дзень яна займаецца вельмi неабходнай справай — працуе ў музеi. У творчую дзейнасць нашага калектыву не ўмешваецца — мы працуем па сваёй уласнай праграме, у тым накiрунку, якi самi лiчым патрэбным.[/color]

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение