ПЕСНЯРЫ.com - Статья: Забыты рарытэт (ВИА "Песняры")

Добро пожаловать на ПЕСНЯРЫ.com - Форум. Войдите или зарегистрируйтесь.

Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Форум

Парад ансамблей

Фолк-парад

Добавлено: 10.07.2012
Автор редакции: gansales

Поиск по сайту:


Белорусские песняры
Лявоны
Лявоны-песняры
Молодёжная студия ансамбля "Песняры"
Песняры
Песняры (1998)
Песняры (БГА)
Песняры И. Свечкина
Песняры п/у Л. Борткевича
Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры"
Студия "Лявоны" при БГА "Песняры"

Яндекс.Метрика

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение

Для добавления и изменения информации на сайте необходимо авторизоваться на форуме.

Забыты рарытэт. - Культура, 13.07.2012

Як данесці “…Дар” ад "Песняроў" да слухача?

/i/content/pi/cult/385/7634/1-5.jpg

Творчасць "Песняроў" і Уладзіміра Мулявіна вывучана ўжо, здаецца, уздоўж і ўпоперак. Ды сярод іх праграм, асобных песень яшчэ шмат тых прызабытых твораў, якія маглі б упрыгожыць сучасны нацыянальны рэпертуар. Адна з такіх перлін (а дакладней, перлінавых караляў, дзе на нізку сабрана 12 кампазіцый) - праграма "Я нясу вам дар" паводле твораў Янкі Купалы.

У яе аснову быў пакладзены вакальны цыкл Уладзіміра Мулявіна "Я не паэта...", напісаны, паводле даведніка "Кампазітары Беларусі", у 1981 годзе. Але, як узгадваюць колішнія "песняроўцы", праграма была дапоўнена і іншымі песнямі.

- На жаль, - кажа заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Дайнэка, - мы яе так і не запісалі для пласцінкі ці для радыё. Тады пра гэта не думалася. Увогуле, не магу сказаць, што стаўленне да гэтай праграмы было нейкім асаблівым, як, прыкладам, да тых жа рок-опер. Нават такая дэталь: частка песень была на беларускай мове, частка - у перакладах на рускую. Касцюмаў для той праграмы мы не шылі, інсцэніроўкі не рабілі. Праўда, некаторыя нумары пазней зведалі тэатралізацыю. Здымалася нейкая праграма ў цырку (Фільм Уладзіміра Арлова "А таксама цырк". - Н.Б.), і туды ўключылі некалькі нашых нумароў. Памятаю, мы спявалі там "Марысю" - у народных касцюмах. Там жа гучала "І як тут не смяяцца!".

/i/content/pi/cult/385/7634/2-1.jpegДы ўсё ж з праграмай "Я нясу вам дар" мы шмат папаездзілі - як заўсёды, па ўсім Саюзе. І паўсюль яна ўспрымалася на ўра. Праграма была прымеркавана да вельмі "круглай" даты - 100-годдзя з дня нараджэння паэта. Раней, да "менш юбілейнай" гадавіны, мы рыхтавалі "Песню пра долю", і яна ўяўлялася нам куды больш значнай работай: там жа не проста цыкл песень, а свая драматургія, цэлы спектакль! Але ў той час публіка пастаянна прагнула новага, і мы ледзь паспявалі тое новае выдаваць. Сёння ж - усё наадварот: колькі б новага ні прапаноўваў, абавязкова папросяць узгадаць старое.

Сёння відавочна адно: нават у жудасным па якасці запісе, зробленым з канцэрта на побытавы магнітафон, праграма 30-гадовай даўніны ўспрымаецца як "новае слова". Па меншай меры, яе полістылістыка, унесеная, найперш, адметнасцю аранжыровак, цалкам адпавядае найноўшым тэндэнцыям сучаснага мастацтва, якое ўжо не баіцца ўжываць слова "эклектыка", надаючы яму не адмоўны, а станоўчы сэнс, маючы на ўвазе гэткую мастацкую "ўсеахопнасць".

- Адну з аранжыровак той праграмы, - працягвае Валерый Дайнэка, - прапанавалі зрабіць мне. Я быў вельмі ўзрадаваны: даверылі! Гэта была трэцяя песня праграмы - "Ты мне песню спей, дзяўчына...". Там ажно шэсць куплетаў, і мне хацелася зрабіць іх неаднастайна, каб не было бясконцых паўтораў, а замест гэтага ўзнікала б развіццё. Хацелася неяк так - сысці-сысці-сысці... Кудысьці далёка-далёка. У нейкія далёкія танальнасці. І потым вярнуцца. Я зрабіў акапэльную апрацоўку, і песня заняла асобнае месца ў цыкле, іншых такіх нумароў там не было. Але "накруціў" такой поліфаніі, такога шматгалосся! А ўсё ж выконвалася жыўцом. Складаны быў нумар, канешне ж, але спраўляліся нармальна. А ў наступнай песні - "Плыве рэчачка", сам саліраваў.../i/content/pi/cult/385/7634/2-2.jpeg

Па цяперашніх мерках нашай эстрады, такое шматгалоссе, дзе сакавітыя, шчыльныя гронкі сугуччаў-суквеццяў змяняюцца імітацыйнымі прыёмамі ва ўсіх чатырох галасах, адолела б хіба "Камерата". Ці харавікі з добрай акадэмічнай падрыхтоўкай.

Некалькі аранжыровак праграмы належаць Барысу Берштэйну. Але большасць - Ігару Паліводу, музыканту з бліскучай адукацыяй: на пачатак 1970-х - фартэпіяннай, а з 1983-га, на які прыпадае пік папулярнасці купалаўскай песеннай нізкі, - яшчэ і кампазітарскай, у класе Дзмітрыя Смольскага. На мой погляд, менавіта дзякуючы Паліводу праграма атрымала абрысы адзінага твора, пабудаванага не толькі па прынцыпе "сюітнага" кантрасту, але і амаль "сімфанічнага" (вядома, у двукоссі) цыкла, дзе ёсць скразныя элементы і іх паслядоўнае развіццё.

Увогуле ж, праграма "Я нясу вам дар" у стане разбіць ушчэнт усе нараканні на так званую калектыўную творчасць. Творчасць "Песняроў" - поўная супрацьлегласць, бо творчы "калектывізм" там разумеўся як дзейнасць паплечнікаў і партнёраў "на роўных", а перамагала не самая "правільная", а самая цікавая, нешараговая, ідэя.

Такіх ідэй (максі- і міні-ўзроўняў) у купалаўскай праграме - безліч. "Над калыскай", з вакалам Уладзіміра Мулявіна - здавалася б, усё проста: спалучэнне аўтарскай песні з рамансавасцю. Але ў вершаваным тэксце - пастаянныя "рэфрэны": "А зязюлька кукавала...". А ў музыцы - аніякіх "зязюлек". І ўсё: тая "зязюлька" адразу атрымлівае выгляд сімвала: нябачнага, неадчувальнага "навобмацак", часу.

Ледзь не праз усе часткі праходзяць паўтонавыя інтанацыі, што спаўзаюць уніз. Не абавязкова ў вакальнай мелодыі, наадварот, часцей - у інструментале, дададзеным аранжыроўкай. Часам яны ператвараюцца ў "зламаныя", няўстойлівыя скачкі ўверх-уніз, і ў тым жа "Разладзе" (тут таксама гучыць вакал Уладзіміра Мулявіна) пераводзяць сацыяльную тэму ў фантасмагорыю, годную балю Воланда ў булгакаўскім "Майстры і Маргарыце". Але ў любым з гэтых выпадкаў рэзка кантрастуюць і песеннасці, і народнай танцавальнасці, здавалася б, "насуперак" вакалу.

Разгорнутая кульмінацыйная зона прыпадае, па ўсіх законах "класічнасці", на так званую кропку "залатога сячэння" - трэцюю чвэрць твора: на 7-ю - 9-ю часткі з 12-і. Пры гэтым № 7 "Не глядзі на мяне" вылучаецца трохчасткавай формай, не ўласцівай песням з іх куплетнасцю, спалучэннем усіх трох складнікаў: рамансавасці, фольк-найгрышу і камерна-сімфанічна-мюзіклавай "паўтонавасці". Гэта - падыход да кульмінацыі, яе спробнае "намацванне". Сінтэзам усіх інтанацыйна-стылёвых ідэй, што сустракаюцца ў праграме, становіцца яркі, каларытны № 8 "І як тут не смяяцца!". І раптам - кранальна трагічная "Марыся" з яе ледзь не сімфанічным, развіццём і поўнай адсутнасцю "саладжавасці", што часам з'яўляецца ў сучасных "перапевах" кампазіцыі.

Можна толькі здзіўляцца, чаму песні з гэтай праграмы, за выключэннем "Марысі", сёння практычна не вядомыя. Прычына, мабыць, у "незапісанасці"? Але калі ўжо пачалася праца па аднаўленні многіх колішніх "песняроўскіх" праектаў, дык, трэба спадзявацца, хтосьці, нарэшце, уголас заявіць: "Я нясу вам дар".

Што ж да Ігара Паліводы, дык яго асабісты ўнёсак у купалаўскую тэму - знакамітая "Беларушчына", увасобленая Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі на чале з народным артыстам краіны, прафесарам Міхаілам Фінбергам. Гэты знаны калектыў і яго шматлікія салісты і сёння застаюцца аднымі з самых адданых рупліўцаў песні і творчасці таго ж Янкі Купалы, сведчаннем чаго - хаця б нядаўняя праграма, прэзентаваная ў час Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Там былі і прэм'еры, і - новыя ўвасабленні паліводаўскіх песень...

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение