Я тут на днях быў у менскім "Beatles-cafe". А там гаспадар -- вялікі сябра "БП". Нават у меню ёсьць асобная старонка з блюдамі ад некаторых музыкаў, зь іх рэцэптамі. Ёсьць, напрыклад, печаны карп ад маці Валеры Дайнэкі, ёсьць рыба нейкая ад Ігара Пені, нешта такое, не памятаю, -- ад Місевіча. Я заказаў бульбяныя бомбы згодна рэцэпту Алега Аверына. Думаў -- гэта нешта накшталт каўнаскіх цэпелінаў. І што ж?! Прынесьлі два звычайныя дранікі з мяском, якія каштавалі 3 з паловай баксы. Ды за такія грошы мая жонка суткамі ад пліты не адыходзіла! Падман і ганьба!
Можа, Алег нейкі працэнт з тых бомбаў мае?