У нядзелю, то бок 20 лютага, у Беларускай філярмоніі адкрыліся джазавыя сэзоны. Працавалі: у 1 адзьдзяленьні -- група "Камэрата", у 2 -- група "Сахара". Дык вось: на барабанах іграў Уладзімер Марусіч, пры гэтым ён пачынаў праграму сола на бубнах, але й сьпяваў на незразумелай, але яўна ўсходняй мове. Сьпяваў класна! Акром таго, у групе працуюць класны гітарыст Лёня Вярэніч, а сьпяваў -- згаданы недзе тут Фуат Сулейман, ён жа -- легендарны Фучык, пры гэтым адпрацаваў адзьдзяленьне са зламанай нагой! Я, колькі ведаю Фучыка (мо з пачатку 70-х) -- упершыню чуў, як ён сьпявае джазавыя стандарты. Смачна! З густам! Не Сінатра, прызнацца, але па-свойму. І ў Марусіча са сьвінгам -- усё ў парадку.