Менавіта такую інфармацыю раскапаў мой калега па радыё "Свабода". Магчыма, некаторыя зьмены яшчэ адбудуцца, але ў асноўным маладых музыкантаў ужо набралі. Амаль са 100%-ай гарантыяй магу сказаць, што сярод іх -- Пётр Ялфімаў, студэнт адзьдзяленьня опэрнага вакала нашай акадэміі музыкі, былы саліст групы "Эгаіст". ЯГо вы маглі бачыць у трансьляцыі музконкурсу КВН з Юрмалы ў складзе каманды унівэрсытэту Лумумбы, зь якой ён працуе ўжо больш за год. Голас у яго добры, моцны, "Child in Time" сьпявае нотка ў нотку і лёгенька. Хто іншыя -- пакуль ня ведаю.