Нядаўна трапіў да мяне вельмі незвычайны і цікавы альбом. Яго запісалі ў Літве беларус Тодар Кашкурэвіч і літовец Гвідас Ковэра, якія іграюць на дудах. Прычым той жа Тодар зрабіў для Літвы больш за дзесятак дуд. І да іх далучыўся Пятрас Вішняўскас з сапрана-саксафонам. Атрымаўся такі этна-джаз, збольшага -- на аснове беларускіх народных мэлёдый. П'есы называюцца проста: "Пра яшчура", "Аб жанчыне", "Аб каляі", "Аб каменю". Назва альбому: "Tylos Labanoro"- "Cisy Labanory"- "Tranquilities of Labanoras".