Хто-небудзь ведае што пра такую праграму? Са слоў Валерыя Дайнэкі, яна была падрыхтавана на музыку Лучанка і ў аранжаваньні Ткачэнкі і толькі адзін раз была паказана ў Менску ў Палацы спорту. Аднак яна запісвалася ТБ. Зараз спрабуем навесьці даведкі ў Лучанка, а я буду сустракацца з Ткачэнкам, можа, ён растлумачыць, што гэта была за праграма (каля 25 хвілін). Але дакладна, што не "Тарас на Парнасе": Мулявін думаў пісаць музыку, але працу так і не распачаў.