Вось што мне паведаміла Люда Палкоўнікава з тэлерадыёкампаніі "МІР": Программы об Эскине пойдут по каналу "Мир": 25 ноября в 23.10 (по минскому времени) или 0.10 (по московскому времени) -- "Встреча друзей" (с "Уральским диксилендом". 2 декабря время это же-- "50 лет в джазе" (1-ое отд концерта) Анонсы с 16 ноября по "миру" уже будут в эфире.
Так што тыя, хто прымае гэты тэлеканал, рыхтуйцеся да запісу. ДВД-копія канцэрту ў мяне будзе праз пару дзён. Дарэчы, у Растове-на-Доне 2 лістапада (якраз у дзень Дзядоў, калі ў Беларусі памінаюць памерлых сваякоў і наогул блізкіх людзей) адбыўся канцэрт памяці Аркадзя Барысавіча.