Як сьведчаць мае калегі, учора на вуліцах Менску быў заўважаны Барыс Бернштэйн, які паведаміў, што разам з Растопчыным зьбірае каманду пад назвай "Амэрыканскія Песьняры" з салісткай Людай Ісупавай. А на маю думку, дык Барыс, калі меркаваць па ягонай хітраватай усьмешцы, прыехаў за Буша галасаваць.