ПЕСНЯРЫ.com - Сообщение форума: Песняры

Добро пожаловать на ПЕСНЯРЫ.com - Форум. Войдите или зарегистрируйтесь.

Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Форум

Парад ансамблей

Поиск по сайту:


Белорусские песняры
Лявоны
Лявоны-песняры
Молодёжная студия ансамбля "Песняры"
Песняры
Песняры (1998)
Песняры (БГА)
Песняры И. Свечкина
Песняры п/у Л. Борткевича
Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры"
Спадчына
Студия "Лявоны" при БГА "Песняры"

Мы в ВКОНТАКТЕ

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение

Для добавления и изменения информации на сайте необходимо авторизоваться на форуме.

xx Што з Песьняроў вы б параілі паслухаць найперш?

17 июня 2007, 23:10:46 от Makar
 У мяне вось узьнікла такое пытаньне да заўзятараў форуму. Справа ў тым, што ў мяне шмат сяброў, і людзі ўвогуле нядрэнныя :D, але ж ніхто Песьняроў не слухае... Па іх уяўленьні, Песьняры - гэта нешта вельмі адсталае, архаічнае і ў лепшым выпадку - для нашых бацькоў з бабулькамі... Калі ты скажаш, што табе падабаюцца Scorpions - дык гэта яшчэ нармальна ўспрымаеца, калі Песьняры - дык вызывае толькі паблажлівую ўсьмешку... Але я думаю, што адчуваньне прыгожага яшчэ не назаўжды загублена ў людзях, і часам прапаную паслухаць што-небудзь... І вось тут паўстае пытаньне - а што прапанаваць? Выбраць патрэбна некалькі песень, але такія, што зацікавяць слухача... Вось ў мяне так бывае, што з першага разу песьня неяк не ўспрымаецца, але чым больш слухаеш, тым больш падабаецца... Але ж не кожны будзе пераслухоўваць. Парайце, калі ласка, кожны, што ён выбраў бы... Я разумею, што трэба ўлічваць схільнасьці чалавека, але як гэта улічыць? Адзін мой сябар слухае NRM, другі - R&B... Дык што, ім розныя дыскі запісваць?.. Таму прапаную выбраць 5-10 песень, што Вам падабаюцца больш, ці можа аказалі найбольшае ўздзеяньне, ці яшчэ з якой іншай нагоды. Буду вельмі ўдзячны.
Што датычыцца мяне, дык наколькі я памятую, маё захапленьне Песьнярамі пачалося з Ваньки-встаньки, ды яшчэ з Крика птицы. Я слухаў іх ў машыне, едучы з дзядзькам... А цяпер... Пераслухаў амаль усё, але час ад часу знаходжу для сябе ўсё новыя творы. Вось пару дзён таму пачуў па Аўтарадыё песьню з купалаўскага цыкла - Разлад, не чуў дагэтуль, а песьня вельмі спадабалася. І выбраць сярод усіх твораў лепшыя - вельмі цяжка... Напэўна, гэты сьпіс будзе выглядаць некім такім чынам:
1. Спадчына.
2. Я не паэта.
3. Крик птицы.
4. Ноч купальская (з Яся і Яніны)
5. Явар з Калінаю
6. І туды гара...
7. Я лишь поэт.
8. Ты мне вясною прыснілася.
9. Зачарованая.
10. Міша Камінскі.
11. Ружы цвет.
12. Краю мой родны.
13. Ой, дождзік ідзе.
14. Послушайте...
... Ну вось... Я ў роспачы...Так можна працягваць яшчэ доўга... І ўсё роўна ўсіх не пералічыць. Асобна яшчэ Гусьляра трэба напісаць.
Усім, хто паўдзельнічае - дзякуй!
2 комментариев | Написать комментарий
Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение