ПЕСНЯРЫ.com - Сообщение форума: Песняры

Добро пожаловать на ПЕСНЯРЫ.com - Форум. Войдите или зарегистрируйтесь.

Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Форум

Парад ансамблей

Поиск по сайту:


Белорусские песняры
Лявоны
Лявоны-песняры
Молодёжная студия ансамбля "Песняры"
Песняры
Песняры (1998)
Песняры (БГА)
Песняры И. Свечкина
Песняры п/у Л. Борткевича
Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры"
Спадчына
Студия "Лявоны" при БГА "Песняры"

Мы в ВКОНТАКТЕ

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение

Для добавления и изменения информации на сайте необходимо авторизоваться на форуме.

xx Даты, людзі і песні

18 сентября 2007, 00:57:11 от Viewer
У гэтай тэме я планую ўспамінаць аб днях нараджэння тых ці іншых музыкантаў і літаратараў, якія зрабілі нешта для беларускай песні. Гэта будзе нагодай для невялічкіх песенных падборак. Спадзяюся, гэта будзе некаму цікава; можа, хто-небудзь з наведвальнікаў форуму дзякуючы гэтаму адкрые для сябе некаторыя невядомыя яму старонкі нашай эстрады, якая, калі браць у рэтраспектыве, з аднаго боку (насуперак пашыранаму меркаванню) такая багатая, а з другога — такая забытая і занядбаная...
І сёння — цудоўная нагода ўспомніць пра аднаго з найбуйнейшых беларускіх паэтаў XX стагоддзя Максіма Танка, у якога акурат у гэты дзень 95-гадовы юбілей.
На вершы Максіма Танка беларускімі кампазітарамі напісана не так і мала песень, але пераважная большасць з іх, на жаль, зусім рэдкія, і я іх нават ніколі не чуў. Тым не менш, чатыры песні ў мяне набралася...
Многім вядома песня «Авэ Марыя», напісаная на хрэстаматыйны верш Максіма Танка (створаны ў 1957 годзе), якую выконвалі «Песняры». Таму, думаю, вам цікава будзе параўнаць яе з версіяй Эдуарда Зарыцкага, якая ўвайшла ў рэпертуар Надзеі Мікуліч. Мне такое музычнае ўвасабленне гэтага верша здаецца таксама вельмі вартым.
Песня «Завушніцы», магчыма, самая вядомая з напісаных на вершы Максіма Танка і неаднаразова выдавалася. Я яе ўключыў у гэты канцэрт галоўным чынам для тых слухачоў, якія будуць не з гэтага сайта :).
Верш «Салют Перамогі», на які была напісана песня Мікалаем Сацурам, датуецца 1989 годам. Адсюль можна меркаваць, што і песня створана не раней гэтага часу. Аднак, нягледзячы на такую адносную навізну, чуць яе даводзілася зусім не часта...
Зусім мала вядома мне таксама пра час і акалічнасці стварэння песні «Я хацеў бы...». (Дарэчы, буду ўдзячны, калі хто-небудзь раскажа мне што-небудзь пра спевака Уладзіміра Васільева, якога я ведаю выключна па запісах, але аб якім практычна не маю інфармацыі.) Мяркуючы па ўсім, гэта 1990-я гады. Але цікава, што адпаведны верш Максіма Танка быў надрукаваны аж у 1952 годзе.
http://shara.by/download/~file=1ac83db4ccfdb603b8b88a79e723d4087c77d932
20 комментариев | Написать комментарий
Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение