Зьміцер, мне здаецца, даволі цікавая рэч — гэта строі, якія апраналі "Песьняры". Як музыкай, гэтак і зьнешнім сваім выглядам яны адыходзілі ад савецкай эстэтыкі. Людзі, якія сьпявалі па-беларуску, амаль 100% мусілі быць у вышываных кашулях, чырвоных ботах, якіх рэальна ў нас ніхто ніколі не насіў (гэткі аналяг лапцяў, якія на сцэну не адзенеш, а каб было можна, дык, пэўна, мусілі-б). Я ведаю, зараз "Спадчына" мадыфікуе сваю канцэпцыю. Здаецца мне, што аповяд пра эстэтыку "Песьняроў" дапасавала-бы новаму абліччу часапіса.