У него есть стихотворение "Апошняе спатканьне з Веранiкой". С Вероникой Максима Богдановича...
Далёка ад роднага краю, Чый вобраз па кроплі зьбіраў, У трызьненьні белага маю Самотны паэт паміраў. Ён ведаў, што болей не ўстане, Апошнія зьлічаны дні. Чаму ж аніхто не загляне Зь вялікай і мілай радні? Няшчасная доля – памерці У смутку-тузе аднаму. Дзьвярыма на першым паверсе Хтось грукнуў, здалося яму. Во – крочыць па ўсходках рыпучых, Во – клямкаю бразгае ўжо. I стала ад шчасьця балюча: Няўжо гэта праўда? Няўжо? О Божа! Сама Вэраніка! Яго Вэраніка стаіць! Галоўкаю русай панікла, Журботна, тужліва глядзіць. Букет васількоў і рамонкаў Сьціскае ля сэрца рукой... Праклятая Богам старонка Зайшла да паэта ў пакой! – Ну, што ж ты стаіш, Вэраніка? Не бойся! Бліжэй падыдзі! Я столькі гадоў цябе клікаў – I ўсё заставаўся адзін! Я зьведаў хвіліну адчаю У гэтай чужой старане. Цяпер адзінота, я знаю, Навечна пакіне мяне... За вокнамі пеніўся буйна Захмелены ялцінскі май. За вокнамі ўсплёснула бухта: – Не плач, Вэраніка! Бывай! Яшчэ ты пасьпееш самотна Наплакацца ў горкай журбе. Яшчэ ты адчуеш, як моцна Яго не хапацьме табе