Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Парад ансамблей

Мы в ВКОНТАКТЕ

 

Янка Купала

Автор gansales, 22 декабря 2006, 03:33:16

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

gansales

Людцы добрыя!

Дапамажыце знайсці песню "Сяброў" "Янка Купала", а то нідзе ні слова. Песня на верш Уладзіміра Някляева. Яе, здаецца, спяваў яшчэ і Уладзімір Кудрын.
А мо ў вас зной дуцца яшчэ якія-небудзь легендарныя напаўзабароненыя песні "Сяброў" кшталту: Анатоль, Ave Maria, Вяртанне, В четыре часа, І вецер и сокал і я,  Шлях да Беларусі?

ДЗЯКУЙ АДРАЗУ!

Viewer

Песня ў сапраўднасці называецца "Веснавыя званы", напісаў яе кампазітар Уладзімір Буднік. Першым яе выканаўцам сапраўды быў Уладзімір Кудрын, які запісаў яе ў суправаджэнні Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі п/к М. Фінберга. Пазней, у другой палове 1990-х, напярэдадні аднаго з фестываляў беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, яе таксама запісаў Анатоль Ярмоленка, прычым пад тое ж самае суправаджэнне, у сэнсе пад тую ж фанаграму. Таму я сумняваюся наконт удзелу ў запісе ВІА "Сябры". Хаця там нехта, здаецца, падпявае, але ж гэта магла быць і падпеўка аркестра. На жаль, цяпер не магу параўнаць з запісам Кудрына, тады было б ясна. На фестывалі Анатоль Ярмоленка выконваў песню, здаецца, без ансамбля, хаця магу і памыляцца наконт гэтага.
Песня не з'яўляецца такой ужо забароненай. Летась я чуў яе на юбілейнай творчай вечарыне Уладзіміра Будніка ў выкананні арт-групы "Беларусы" Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, сёлета яе зноў выконвалі на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі (было ж якраз у тэму, бо фестываль быў прысвечаны 125-годдзю Купалы і Коласа). Спяваў нехта з сучасных салістаў аркестра, на жаль, я не запомніў хто :(. Але згадваюць песню цяпер сапраўды рэдка.
Нядаўна я нарэшце адрэстаўраваў наяўны ў мяне запіс гэтай выдатнай песні ў выкананні Анатоля Ярмоленкі, таму прапаную яго вашай увазе. Ляжыць тут: http://shara.by/download/~file=4831de41ae7e829f8f357051c6993e6f3dcd1bc8.
Што да астатніх песень, то яны таксама, я б сказаў, не столькі забароненыя, колькі забытыя. А песня "А чацвёртай гадзіне" і ўвогуле ў гэтую катэгорыю не пападае: яна ж на ваенную тэматыку, за што ж яе забараняць?

gansales

Viewer, дзякуй!

У мяне ёсць нейкі напаўжывы запіс на касетцы, але якасць ніякая, таму і шукаў.

Я таксама чуў гэты твор у выкананні Дзмітрыя Качароўскага ў Маладзечне і "Беларусаў" на Слаў Базе. У першага галоўная праблема (за 6 год творчасці пасля лаўрэацтва на той жа Слаў Базе) - поўная адсутнасць харызмы, таму такія песні не запамінаюцца у выкананні Качароўскага.
А "Беларусы" надта кепска ведаюць мову, каб наогул спяваць па-беларуску!

Ведаеце, цяпер у нас шмат што падаецца незабароненым, аднак пра Янку Купалу не надта часта згадваюць, акром дзяжурных прамоваў на юбілей.
Песня "Авэ Марыя" напісана на верш Зянона Пазняка, а "Шлях да Беларусі" на верш Ніла Гілевіча, таму сумнявацца наконт дазволенасці гэтых твораў бадай не выпадае.
Астатнія хутчэй забытыя на карысць "Слушай батьку"...

Можа у вас яшчэ якія песні "Песняроў" ці "Сяброў", пакуль нідзе не выкладзеныя? Было б цікава.

П.С. І ў "Песняроў", і ў "Сяброў" ёсць песні "Авэ Марыя" (вершы, адпаведна, Максіма Танка і Зянона Пазняка) і "Дзева Марыя" (вершы Міколы Гусоўскага і не памятаю каго, не хочацца за касетай лезці).

Aleksander

Цитата: gansales от 13 августа 2007, 22:57:41


Я таксама чуў гэты твор у выкананні Дзмітрыя Качароўскага ў Маладзечне і "Беларусаў" на Слаў Базе. У першага галоўная праблема (за 6 год творчасці пасля лаўрэацтва на той жа Слаў Базе) - поўная адсутнасць харызмы, таму такія песні не запамінаюцца у выкананні Качароўскага.
А "Беларусы" надта кепска ведаюць мову, каб наогул спяваць па-беларуску!
...
Ну,Качароўскі няблага выконваў.Але ж,насамрэч,неяк шэра.
А "Беларусы"- гэта жах.
Няма таго, што раньш было...

Aleksander

Вось,каму трэба,"Веснавыя званы" у "жывым" выкананні Качароўскага на "Маладзечна-2007".

http://slil.ru/24735601
Няма таго, што раньш было...

ППК

Aleksander, отвратительный хостинг. Совсем не качает. Может положите на что-нибудь приемлемое.

Aleksander

Няма таго, што раньш было...

ППК


Viewer

#8
Цитата: gansales от 13 августа 2007, 22:57:41
А "Беларусы" надта кепска ведаюць мову, каб наогул спяваць па-беларуску!
Ну, я б так не сказаў. Няхай спяваюць на здароўе. Для гэтага ведаць мову зусім і не абавязкова. Увогуле, большасць нашых эстраднікаў заўсёды, скажам так, валодалі беларускай мовай не найлепшым чынам, дык што ж, ім праз гэта не спяваць на ёй? Па-мойму, наадварот, няхай спяваюць чым больш.
Цитата: gansales от 13 августа 2007, 22:57:41
Песня "Авэ Марыя" напісана на верш Зянона Пазняка, а "Шлях да Беларусі" на верш Ніла Гілевіча, таму сумнявацца наконт дазволенасці гэтых твораў бадай не выпадае.
Песні на вершы Ніла Гілевіча ці таго ж Някляева па радыё па-ранейшаму перадаюць час ад часу. Песнямі Някляева дык увогуле шмат хто карыстаецца і па сёння. Вунь, кажуць, і Паліна Смолава сёлета на "Новай хвалі" ў Юрмале таксама спявала песню на верш Уладзіміра Някляева — "Ляльку Мадонну" Васіля Раінчыка.
Цитата: gansales от 13 августа 2007, 22:57:41
І ў "Песняроў", і ў "Сяброў" ёсць песні "Авэ Марыя" (вершы, адпаведна, Максіма Танка і Зянона Пазняка) і "Дзева Марыя" (вершы Міколы Гусоўскага і не памятаю каго, не хочацца за касетай лезці).
Песня Ігара Лучанка на верш Зянона Пазняка называецца хутчэй не "Авэ Марыя", а "Малітва за Беларусь". Хаця фігуруе яшчэ і назва "Гучанне анёльскага голасу".
Песня "Дзева Марыя" з рэпертуару ВІА "Сябры" напісана Мікалаем Сацурам на вершы Аляксандра Лягчылава.
Песня ж "Авэ Марыя" на вершы Максіма Танка ёсць таксама ў рэпертуары Надзеі Мікуліч. Толькі там гэта, здаецца, іншая песня, чым у "Песняроў". Напісана Эдуардам Зарыцкім. І там яна беларускамоўная, а ў "Песняроў", здаецца, рускамоўная, ці я памыляюся?
Цитата: gansales от 13 августа 2007, 22:57:41
Можа у вас яшчэ якія песні "Песняроў" ці "Сяброў", пакуль нідзе не выкладзеныя? Было б цікава.
Паколькі на пачатку тэмы згадвалася песня "А чацвёртай гадзіне" Мікалая Сацуры на словы Уладзіміра Някляева, то магу прапанаваць паслухаць яе. А разам з ёй і яшчэ некалькі песень на ваенную тэматыку ў выкананні ВІА "Сябры". Магчыма, некаму цікава будзе пачуць беларускамоўную версію песні "Майскі вальс" Ігара Лучанка на словы Міхаіла Ясеня ў перакладзе Іосіфа Скурко. А таксама песню "Два полі" Эдуарда Ханка на словы Анатоля Вярцінскага, якая выконваецца а капэла. Ляжыць тут: http://shara.by/download/~file=49630c6c35443f039b1a2d3add6883ef536b3bca.
Aleksander, дзякуй за запіс Качароўскага. Як па мне, то выкананне досыць нядрэннае. Запісаў бы ён гэтую рэч у студыі ды выдаў на кампакт-дыску. Ці канцэртную версію выдаў бы.

Aleksander

ЦитироватьViewer : Песня ж "Авэ Марыя" на вершы Максіма Танка ёсць таксама ў рэпертуары Надзеі Мікуліч. Толькі там гэта, здаецца, іншая песня, чым у "Песняроў". Напісана Эдуардам Зарыцкім. І там яна беларускамоўная, а ў "Песняроў", здаецца, рускамоўная, ці я памыляюся?

У "Песьняроў" таксама на той жа верш Танка.Але,ў перакладзе.
Няма таго, што раньш было...

gansales

Viewer,
Вялікі Вам дзякуй за песні! Асабліва за "Два полі". Выдатная песня, як па мне.

Сёе-тое з рэпертуару "Сяброў" маю на касетах, у тым ліку запісаных самастойна з трансляцыі, аднак пакуль няма магчымасці перагнаць у мр3. Ды і якасць розная.

Шлях да Беларусі, Чарачка, Усё на свеце выпадкова, Траецкае прадмесце, Разлучаныя лёсы, Паклонніца, Пяшчота, Запалі навагоднюю свечку, Жытнёвы звон, Жоўтыя вяргінні, Давайце пазнаёмімся, Усе мы родам з дзяцінства, Вяртанне, Авэ Марыя...
Ёсць у "Сяброў" выдатныя песні, аднак як ты ні глянь - часта спяваюць не самыя, мякка кажучы, цікавыя песні на сваіх канцэртах. Глянуў у спіс на іх афсайце - аж сумна стала. Так шмат песень прападае...

http://www.syabry.com/allsongs.shtml

Ніколі не чуў, але цікава было б пачуць "І вецер, і сокал і я". А яшчэ памятаю песню пра вёску Белы Камень на верш Алеся Пісьмянкова.

Адным словам, якасная эстрадная (не папулярная, а менавіта эстрадная) песня была, а цяпер... Якасць не вытрымліваецца, што на мой погляд.

Быў у мяне некалі дыск з запісамі беларускай эстрады. Выдатная рэч. Падзяліўся калега па працы ў газеце. Але праблемы з вінчэсцерам яго вынішчылі, а была ж рэч!!! ЭХХХХХХ!!!

Усё, пайшоў перабіраць касеты...

gansales

Памёр кампазітар Уладзімір Буднік...

Адлятаюць гусі
У песнях застаёмся мы. І з песнямі. Таму і жыццё будуецца як песня — светлае, багатае на фарбы і мелодыі, поўнае радасці і гармоніі.

Песні Уладзіміра Будніка (28.04.1949—8.08.2007) трывала ўвайшлі ў нашу рэчаіснасць, выразна перадаючы нацыянальную адметнасць беларускага духу. У вакальных творах "Палессе", "Шумі, мой лес", "Зямля мая адзіная", "Вятры Палесся", "Маці-зямля" кампазітар таленавіта перадаў захапленне родным краем. Папулярнымі сталі яго лірычныя песні "Белая лілея", "Пах чабаровы", "Водар чаромхі", "Я зачараваная табой", "Папараць-кветка", "Каця-Кацярына", "Ксеня", "Вечаровая песня самотніцы", "Жаданае каханне" і іншыя. Яркай меладычнай выразнасцю, арганічнай знітаванасцю лірычнага і патрыятычнага вылучаецца песня "Янка Купала". Каля дваццаці вакальных твораў Уладзіміра Будніка змешчана на старонках "Звязды".

Міхась ШАВЫРКІН.


http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=669


Песні Уладзіміра Будніка былі і ў рэпертуары Леаніда Барткевіча:
http://www.pesnyary.com/songs.php?groupid=-1&composerid=78&poetid=&singerid=

Вечная памяць...

ППК


Viewer

Так, гэта сумная вестка...

Прапаную паслухаць некалькі песень Уладзіміра Будніка мінулых гадоў: "Каця-Кацярына" на словы Анатоля Грачаніка ў выкананні Віктара Вуячыча, "На мяжы расстанняў і сустрэч (словы Уладзіміра Някляева) у выкананні трыо "Рамонак" і "Шумі, мой лес" на верш Генадзя Бураўкіна ў выкананні Мікалая Скорыкава.
http://shara.by/download/~file=79757054cf151c4ce3380c4627eb2c0cb32bceb5
Некалі ў мяне была больш падрабязная інфармацыя пра ўдзельнікаў і мастацкага кіраўніка трыо "Рамонак", але пасля, на жаль, згубілася. Калі хто што ведае пра гэты калектыў, то было б вельмі цікава пачытаць. Наколькі я магу меркаваць, трыо існавала недзе напрыканцы савецкага часу. Манера выканання нечым нагадвае мне аналагічныя калектывы з Расіі і Украіны — "Меридиан" і "Маренич".

gansales

Viewer,
Дзякуй. Як заўжы, вельмі цікавая падборка. А ці няма ў вас гэтае песні, толькі з добрым гукам:

http://www.pesnyary.com/forum/index.php?topic=2774.msg31317#msg31317

Viewer

А-а, гэта ж "Для згоды людской" Уладзіміра Сарокіна на словы Эдзі Агняцвет. Пакуль што няма, але праз нейкі час, у прынцыпе, можа быць ;).

gansales

Было б добра, каб знайшоўшы, Вы змаглі выкласці песню на форуме.
:idea:

Viewer

Цитата: Viewer от 17 августа 2007, 01:21:29Aleksander, дзякуй за запіс Качароўскага. Як па мне, то выкананне досыць нядрэннае. Запісаў бы ён гэтую рэч у студыі ды выдаў на кампакт-дыску. Ці канцэртную версію выдаў бы.
А Дзмітрый Качароўскі ж і сапраўды выдаў дыск. Толькі ніякіх «Веснавых званоў» там, канечне ж, няма. З вядомых мне песень толькі «Лодка белая» Юрыя Багаткевіча на словы Уладзіміра Някляева. А так палавіна змесціва, наколькі я зразумеў, «графаманскага» паходжання, у тым ліку і аўтарства самога Дзмітрыя Качароўскага. Усё ён, аднак, можа, калі захоча, — і музыку напісаць, і словы... які малайчынка.
Выпусцілі дыск і «Беларусы». Давалі пра яго інтэрв'ю газеце «Раніца». Цяпер таго нумара няма пад рукой, то перакажу змест фрагмента па памяці. Карэспандэнтка ў іх так прама і пытаецца: чаго ў альбоме так мала беларускамоўных песень? «Беларусы» кажуць: ну вось так, неяк усё жыццё так складваецца... разумееце, у нас у рэпертуары ўвогуле каля дваццаці беларускамоўных песень, і некаторыя вельмі добрыя, напрыклад «Янка Купала»: выконваеш — аж мароз прабірае па скуры... Але ж вы разумеце, аб'ём дыска абмежаваны, то даводзілася матэрыял старанна адбіраць, да таго ж ён павінен быў адпавядаць пэўнай канцэпцыі... Словам, большасць з тых дваццаці песень пад гэтую «канцэпцыю» не падышлі.

padbiarez

Гэта не "Беларусы", а немцы нейкія... Паскудзтва!

Shy

Цитата: Viewer от 12 августа 2007, 23:39:39
Песня ў сапраўднасці называецца "Веснавыя званы", напісаў яе кампазітар Уладзімір Буднік. Першым яе выканаўцам сапраўды быў Уладзімір Кудрын, які запісаў яе ў суправаджэнні Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі п/к М. Фінберга. Пазней, у другой палове 1990-х, напярэдадні аднаго з фестываляў беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, яе таксама запісаў Анатоль Ярмоленка, прычым пад тое ж самае суправаджэнне, у сэнсе пад тую ж фанаграму. Таму я сумняваюся наконт удзелу ў запісе ВІА "Сябры". Хаця там нехта, здаецца, падпявае, але ж гэта магла быць і падпеўка аркестра. На жаль, цяпер не магу параўнаць з запісам Кудрына, тады было б ясна. На фестывалі Анатоль Ярмоленка выконваў песню, здаецца, без ансамбля, хаця магу і памыляцца наконт гэтага.
Песня не з'яўляецца такой ужо забароненай. Летась я чуў яе на юбілейнай творчай вечарыне Уладзіміра Будніка ў выкананні арт-групы "Беларусы" Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, сёлета яе зноў выконвалі на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі (было ж якраз у тэму, бо фестываль быў прысвечаны 125-годдзю Купалы і Коласа). Спяваў нехта з сучасных салістаў аркестра, на жаль, я не запомніў хто :(. Але згадваюць песню цяпер сапраўды рэдка.
Нядаўна я нарэшце адрэстаўраваў наяўны ў мяне запіс гэтай выдатнай песні ў выкананні Анатоля Ярмоленкі, таму прапаную яго вашай увазе. Ляжыць тут: http://shara.by/download/~file=4831de41ae7e829f8f357051c6993e6f3dcd1bc8.
Што да астатніх песень, то яны таксама, я б сказаў, не столькі забароненыя, колькі забытыя. А песня "А чацвёртай гадзіне" і ўвогуле ў гэтую катэгорыю не пападае: яна ж на ваенную тэматыку, за што ж яе забараняць?

Вельмі патребна гэтая песня. Па ўсіх спасылках у гэтай тэме ужо нічога няма. Песня парэбна для дзяўчыны, якая жадае выканаць яе на вечарыне ў сваей навучальнай установе. Можа хто дасць якую новую спасылку? Прашу адказаць як мага хутчэй. Шчыры дзякуй.

Shy

Цитата: Shy от 13 декабря 2007, 23:31:05
Вельмі патребна гэтая песня. Па ўсіх спасылках у гэтай тэме ужо нічога няма. Песня парэбна для дзяўчыны, якая жадае выканаць яе на вечарыне ў сваей навучальнай установе. Можа хто дасць якую новую спасылку? Прашу адказаць як мага хутчэй. Шчыры дзякуй.
Дзякуй усім неабыякавым, даслаўшым песню!

mils_

Доброго времени суток.
Может кто подскажет песню, где в припеве встречаются слова "Янка Купала", только  это не "Я не поэт"
Заранее спасибо


Вячеслав



"Скучаешь по мне?"
"Это же питекантроп. Мягкое обращение он принимает за слабость" (Аркадий и Борис Стругацкие. Попытка к бегству)

Олег Гладков

Цитата: ВячеславН от 01 декабря 2018, 10:20:51"Скучаешь по мне?"
У Вас всё нормально? Помощь не нужна?

Вячеслав

Это гифка из http://kyky.org/cult/10-fakta-pra-yanku-kupalu-yakih-vy-nya-vedali

Перевод на русский "miss me?"

6. На музыку пакладзена больш за 70 вершаў Купалы
Да спадчыны паэта звярталіся музыкі самых розных часоў і стыляў. Але найбольш, як па мне, адчуваў душу Купалы Ўладзімiр Мулявін, напісаўшы каля 40 кампазіцый па творах Купалы. З іх дзьве крупныя формы – «Песня пра дол» і «Гусляр» (сумесна з І.Лучанком). Усім раю дакрануцца да гэтай спадчыны, гэта цудоўныя мелодыі, як паручкацца з Купалам, не меней.
"Это же питекантроп. Мягкое обращение он принимает за слабость" (Аркадий и Борис Стругацкие. Попытка к бегству)

Олег Гладков

#26
Цитата: ВячеславН от 01 декабря 2018, 12:20:59Это гифка из (...)
Мне по барабану, откуда эта чудовищная безвкусица.

Цитата: ВячеславН от 01 декабря 2018, 12:20:59Перевод на русский "miss me?"
Я в курсе, как переводится эта фраза, добавляющая чудовищной безвкусице дополнительную бессмысленность.

Вячеслав

"Это же питекантроп. Мягкое обращение он принимает за слабость" (Аркадий и Борис Стругацкие. Попытка к бегству)

Олег Гладков

Цитата: ВячеславН от 01 декабря 2018, 12:50:23(видеовысер)
Могу только ещё раз спросить: Вам помощь не нужна? Медицинская. Или психологическая. А то какие-то глюки начались... Какое-то оскорбление где-то померещилось...

Ирина Голубцова

Цитата: mils_ от 11 мая 2008, 03:19:14Может кто подскажет песню, где в припеве встречаются слова "Янка Купала"

Задним числом, или десять лет спустя.

"Ничего не бывает потом..." (А. Карташов)

Ирина Голубцова

Цитата: ВячеславН от 01 декабря 2018, 10:20:51"Скучаешь по мне?"

Тщетно силилась понять, кто же по кому скучает, и к чему эта надпись, и чье лицо "проступает" сквозь лицо Мулявина? Купалы? Не похоже, и "парик" явно не его.   :confused2
"Ничего не бывает потом..." (А. Карташов)

Иван Капсамун


Ирина Голубцова

Не знаю, сюда ли. Сегодня - 100 лет Купаловскому театру. Публикация в белорусской "Комсомолке".
https://www.kp.by/daily/217182/4287108/?fbclid=IwAR3jIXz2rt_uDm--Z9yx-noNGnR-QQXzXM3IcGXul_vqO7UhGpOUqN6Ihfk
"Ничего не бывает потом..." (А. Карташов)

Игорь Куницкий

Национальный банк Республики Беларусь выпустил монеты, посвященные 100-летию театра.


Истинный поклонник

Если человек думает не так как ты, это не говорит что он странный.

Ирина Голубцова

https://www.kp.by/daily/217183.3/4287957/?fbclid=IwAR2rC3vrjBAadKo2Rpf7L6zWQm3X7Kk8lmCVo7sfgXklU7PCCr_Mm6PHPn8
«Купаловский всегда будет Купаловским, неважно - на сцене или без нее». Актеры - о 100-летии театра. Публикация kp.by.
"Ничего не бывает потом..." (А. Карташов)