Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Парад ансамблей

Мы в ВКОНТАКТЕ

 

Интернет-адрес от Дмитрия Явтуховича

Автор I-330, 29 марта 2004, 03:06:13

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

I-330

Коллеги! Дмитрий Явтухович любезно сообщил адрес, где находятся песни и музыкальные композиции, которые наверняка заинтересуют форумчан:  http://minsky.vily.net/
Как пояснил Дмитрий, на сайте планируются регулярные обновления - песни в исполнении В.Мулявина, В.Дайнеко и еще много всего интересного.

Dima Minsky

Vel'mi pryemna.
Budze vystaulena bagata redkih zapisau.
Mne yak autaru muzyki hochacca kab "farumchane" pasluhali toe , shto zroblena i zastalosya u arhivah i ne bylo u svoy chas acenena.
Adrestauryruem - i dabavim.
Dzyakuy, Tanya.
Dima M.

padbiarez

В МИНСК С ТВОРЧЕСКИМ ВИЗИТОМ ПРИЕХАЛ БЕЛОРУССКИЙ КОМПОЗИТОР ДМИТРИЙ ЕВТУХОВИЧ, КОТОРЫЙ СЕЙЧАС ЖИВЕТ В США



Минск, 10 сентября. В Минск с творческим визитом приехал известный белорусский композитор Дмитрий Евтухович, который сейчас живет в США и не был на родине 11 лет.

Евтухович приехал вечером 9 сентября, а сегодня отправился в студию, где записывает диск "Новые белорусские песни". С 13 сентября композитор начнет проводить запланированные в рамках поездки мероприятия. В их числе - встреча со школьниками минской гимназии № 15, творческий вечер в Союзе композиторов, творческая встреча в Доме литератора, прямые эфиры на Белорусском радио и Первом национальном телеканале, в программах "Доброе утро, Беларусь!" и "Пятью пять".

Планируется, что участие в творческих встречах Дмитрия Евтуховича примут известные эстрадные исполнители Анатолий Ярмоленко, Алеся, Валерий Дайнеко, Ядвига Поплавская и Александр Тиханович, Андрей Хлестов, Инна Афанасьева, композиторы Дмитрий Смольский, Виктор Войтик, Владимир Будник, Лариса Мурашко, Игорь Лученок, а также авторы стихов популярных песен Леонид Пранчак, Алесь Бадак, Владимир Мозго и другие.

Д.Евтухович пробудет в Минске до 26 сентября. Следующий раз он собирается приехать в Беларусь весной 2005 года и провести концерт камерных и симфонических произведений, а также концерт эстрадной белорусской музыки.

Дмитрий Евтухович родился в 1962 году в семье музыкантов. Окончил Гомельское музыкальное училище по классу теории и Белорусскую государственную консерваторию по классу композиции профессора Дмитрия Смольского. С 1986 по 1989 годы работал в ансамбле "Песняры". В 1990 году окончил аспирантуру-стажировку. Сейчас он ведет несколько музыкальных программ на популярном в Нью-Йорке русскоязычном радио "Народная волна" под псевдонимом Дима Минский.

Евтуховичем написаны такие известные песни, как "Калыханка", "Усе мы родам з дзяцінства" и многие другие.

Юлия ТЕЛЬТЕВСКАЯ, БелаПАН.

Анатолий Вейценфельд

Дима, у меня вопрос.
Раньше все время писали Явтухович, а в этом тексте - Евтухович. Это как? Или раньше переносили белорусский вариант без изменения в русские тексты, а теперь - правильно "транслитерировали"?  Или еще что-то?
Если б судьбу знали заранее...

padbiarez

Велик и могуч белорусский язык! Усё залежыць ад ступені адукаванасьці і веданьня прадмета. Калі замест Я пішуць Е -- прадмет вядомы недастаткова.

Анатолий Вейценфельд

А... А я-то уж подумал, что это что-то углУбленное и услОжненное...  ;)
Если б судьбу знали заранее...

DNP

Так как там "творческий визит" прошел? "Говорят" (С), Явтухович уже обратно отбыл. Вроде минчане собирались сходить?
Что же касается Евтуховича, то рискну предположить, что у Евтуховича должен участвовать Ермоленко, а у Явтуховича - Ярмоленко. :idea:
Я к вам по делу пришел, а вы - бодаться...

padbiarez

Шаноўны DNP! На жаль, я на вечарыну схадзіць ня змог: былі важкія прычыны. І, на дзіва, са Зьміцерам наогул сустрэцца не атрымалася. Адзінае, што магу зрабіць, -- гэта разьмясьціць тут інтэрвію зь ім. Спадзяюся, вы зразумееце амэрыканскую беларускую мову. Прабачце, але перакладаць часу проста няма.

Зьміцер Яўтуховіч: "Я найлепшы шоўмэн у Нью-Ёрку!"
 
Міхась Скобла, Менск
 
Новая перадача сэрыі "Вольная студыя".


За мяжу, звычайна, выяжджаюць тыя, хто адчувае сваю незапатрабаванасьць у роднай краіне, хто ня можа ўдома рэалізавацца як творца, а часам і элемэнтарна зарабіць на кавалак хлеба. У выпадку са Зьмітром Яўтуховічам усё было ня так. У першай палове 1990-х гадоў ён быў ці ня самым папулярным айчынным кампазытарам, уся Беларусь сьпявала ягоныя шлягеры. І раптам — ад'езд у ЗША й вяртаньне на радзіму толькі праз 11 гадоў. Дакладней, не вяртаньне, а адведзіны, бо праз тры тыдні кампазытар мусіў адлятаць назад у Амэрыку. А перад самым адлётам завітаў у "Вольную студыю".

(Міхась Скобла: ) "Зьміцер, ты быў і папулярны, і запатрабаваны, і нават у нечым незаменны. Навошта было зьяжджаць у тое замежа?"

(Зьміцер Яўтуховіч: ) "Самы галоўны матыў майго ад'езду — эканамічны. Я жыў у інтэрнаце: два маленькія пакойчыкі, ванная й прыбіральня. У прыбіральні я складаў песьні, бо піяніна не было дзе паставіць. Сёньня ў мяне дом зь дзевяці пакояў, тры ванныя й тры прыбіральні, дзьве прасторныя кухні й вялікі двор. І ў доме стаіць раяль за шэсьць тысяч даляраў".

(Скобла: ) "Уяўляю, як табе цяпер зайздросьцяць усе беларускія кампазытары... Кажуць, што ўсе мы патроху амэрыканізуемся. Вось і за вокнамі тваёй менскай кватэры — "Макдоналдз". А як ты сам, ці ўладзіўся ў амэрыканскае жыцьцё?"

(Яўтуховіч: ) "Ніколі не хаджу ў "Макдоналдз". Там самая горшая ежа, якая можа быць у сьвеце. Нармальныя людзі ў ЗША сталуюцца ў расейскіх рэстарацыях, у адной зь іх я працую: вяду вечарыны й сьпяваю. Што датычыць адносінаў з амэрыканцамі, то я ўжо гадоў сем ня маю зь імі аніякіх справаў. Я працую толькі ў расейскіх бізнэсах, бо й радыё "Народная волна", дзе ў мяне праграма, належыць газэце "Новое русское слово". Рэстарацыя "Вэрнісаж", дзе я сьпяваю, належыць габрэю, хоць там іх усіх расейцамі называюць. Яшчэ я працую ў адным з дамоў адпачынку — масавіком-завадатарам, шоўмэнам, найлепшым у Нью-Ёрку й Нью-Джэрсі. Гэта таксама расейскі бізнэс. З амэрыканцамі, паўтару, у мяне аніякіх адносінаў".

(Скобла: ) "А быць масавіком-завадатарам — гэта адпавядае тваёй натуры, ці ты гэтым проста змушаны займацца?"

(Яўтуховіч: ) "Гэта адпавядае, бо я заўсёды быў завадатарам. Калі яшчэ вучыўся на кампазытарскім аддзяленьні кансэрваторыі, я кожную сыботу граў вясельлі, пераважна ў Заходняй Беларусі, бо там лепш плацілі. Масавіком-завадатарам трэба яшчэ быць, тут, у Беларусі, я ня бачыў ніводнага. На сцэне — адныя тупыя твары, і ніхто ня можа працаваць займальна, разварушваць публіку. Прыяжджай да мяне ў ЗША й паглядзі, як я працую".

(Скобла: ) "Абавязкова скарыстаюся з запрашэньня. На канцэрце ў Менску ты надзяваў пілётку савецкага салдата. Гэта што — настальгія па савецкім часе?"

(Яўтуховіч: ) "Калі б ты пабываў у мяне ў рэстарацыі "Вэрнісаж", то пабачыў бы больш за пятнаццаць розных масак. Апрача пілёткі ў мяне яшчэ ёсць вялізная шапка беларускага мытніка. Людзям падабаецца, калі ты ў нейкім вобразе, калі рухаесься, а не стаіш у кутку. Як некалі "Песьняры" на сцэне стаялі. Яны добра сьпявалі, але абсалютна ня рухаліся. Мы іх называлі "быкі". Разумееце, стаяць "быкі" й сьпяваюць: "Молодость моя — Белоруссия-я-я..." Цяпер іншы час, і трэба ўмець сябе падаць. Надзенеш маску Клінтана, Буша ці Бабы-Ягі, памахаеш ручкай..."

(Скобла: ) "Паспрабаваў бы ты тут надзець маску Аляксандра Лукашэнкі..."

(Яўтуховіч: ) "Мне гэта ня трэба, я не палітычны чалавек. Я — шоўмэн, і гэтым усё сказана. Маска ці пілётка, яны проста дапамагаюць увайсьці ў вобраз. Вось і ўсё".

(Скобла: ) "Беларусы за мяжой звычайна пакутуюць ад настальгіі. Цябе сум па радзіме, здаецца, не асабліва глыжэ?"

(Яўтуховіч: ) "Не, туга па радзіме ў маёй творчасьці прысутнічае. Асабліва заўважная яна ў маім джазавым дыску. Ён бязь сьпеваў, толькі музыка. Там багата мэлёдыяў, апрацаваных у мяккім джазавым стылі. Дык там можна знайсьці й настальгію, і драматызм і, можа, нават элемэнты трагізму. У мяне шмат песьняў патрыятычных. Напрыклад, "Жураўлі лятуць" на словы паэта-эмігранта Анатоля Бярозкі (яе Ярмоленка зь "Сябрамі" сьпявае). Але я чалавек спартанскі, і для мяне ўсё амэрыканскае, усе гэтыя "мэрсэдэсы" й г.д. не галоўнае. Я жыву сьціпла, сьціпла — па амэрыканскіх мерках".

(Скобла: ) "Што за 11 гадоў зьмянілася ў тваім творчым жыцьці?"

(Яўтуховіч: ) "У 2000 годзе я запісаў дыск з 16 джазавымі кампазыцыямі — 66 хвілінаў мызыкі. Выпусьціў альбом "Беларускія песьні", пераважна рэміксы маіх старых песьняў, туды ж улучаныя некаторыя адрэстаўраваныя запісы — песьні ў выкананьні Валерыя Дайнэкі, Данчыка. З новых песьняў там — "Лянок-ляночак", песьня на словы доктара Янкі Запрудніка, яе Алеся тут выконвае. Увогуле, мне вельмі прыемна, што мае песьні гучаць у Беларусі. Мне заўсёды была цікавая дзіцячая творчасьць. Дзеці — наша будучыня, і я хачу, каб яны сьпявалі па-беларуску".

(Скобла: ) "На тваім менскім канцэрце ў Доме літаратара зь вядомых выканаўцаў зьявілася толькі Іна Афанасьева. Ці не азначае гэта, што сябраваць цераз акіян складана?"

(Яўтуховіч: ) "Не, справа ў тым, што людзі тут больш мэркантыльныя. У многіх артыстаў, якіх я запрасіў на сваю вечарыну, былі ў гэты дзень канцэрты. Вадзім Касэнка граў канцэрт. Валеры Дайнэка выступаў зь "Беларускімі песьнярамі", ён прабачыўся, што ня змог прыйсьці. Анатоль Ярмоленка выступаў на нейкім сьвяце на Менскім аўтазаводзе, потым паехаў на банкет. Калі б ён быў вольны, абавязкова прыйшоў бы да мяне. Іна Афанасьева прыйшла і ўпрыгожыла маю вечарыну. З папулярных яшчэ Андрэй Хлястоў быў. А Афанасьева — малайчына, яна хоча сьпяваць прыгожыя песьні, і ня толькі па-расейску".

(Скобла: ) "Што знаходзіць і што губляе творца, выехаўшы на эміграцыю? Да нашай размовы далучаецца паэт Леанід Дранько-Майсюк".

(Леанід Дранько-Майсюк: ) "Прыгадваю пачатак 1990-х гадоў, калі Беларусь творча квітнела, і ўсе мы тады радаваліся Яўтуховічавым песьням, кожны ягоны твор прыносіў задавальненьне — і эстэтычнае, і грамадзянскае. Нядаўна я з задавальненьнем пабываў на ягоным менскім канцэрце, усе яго даўнія ўжо шэдэўры ажылі ў маёй душы. Я сядзеў, і душа мая сьпявала, я радаваўся, што ў нас ёсьць такі сьпявак, такі яркі кампазытар, такі артыст. І разам з тым у маёй душы цягам усяго канцэрту жыла нотка дастаткова выразнага суму. Была няпоўная заля — за гэтыя 11 гадоў Зьміцер страціў публіку, а для кампазытара такога маштабу гэта недапушчальна. Калі б ён часьцей прыяжджаў сюды, ці каб мы часьцей у Амэрыку езьдзілі... А так маем тое, што маем. Яўтуховіча не забылі й, думаю, ніколі не забудуць за тое, што ён ужо зрабіў, але публічная рэчка абмялела. І гэта вельмі сумна".

(Скобла: ) "Зьміцер, хутка ў ЗША, краіне, дзе ты жывеш, прэзыдэнцкія выбары. А ў Беларусі праз два тыдні рэфэрэндум аб працягу прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Тут і там — цябе гэта цікавіць?"

(Яўтуховіч: ) "Я чалавек апалітычны. Калісьці кампазытар Мэндэльсон сказаў: музыка й палітыка — рэчы несумяшчальныя. Я думаю, калі музыкант, асабліва кампазытар, належыць да нейкай партыі ці палітычнай групоўкі, ён страчвае сваё ўласнае "я". Я не хачу страчваць свайго "я", мне ўсё роўна. Палітыка мяне не цікавіць".

(Скобла: ) "Ну, Мэндэльсона хоць раз у жыцьці ў загсе кожны слухацца павінен. Згадаем другога клясыка. Жуль Рэнар пісаў, што "радзіма — гэта там, дзе праплываюць самыя прыгожыя аблокі". Там, дзе ты жывеш, прырода прыгожая? На тамтэйшых краявідах вока адпачывае?"

(Яўтуховіч: ) "Не, не адпачывае. Я жыву ў штаце Нью-Джэрсі, 40 хвілінаў дарогі ад Нью-Ёрку ў бок Вашынгтону. Гэты штат даволі шчыльна заселены, там адзін горад "перацякае" ў другі, няма нават перапынку паміж паселішчамі. Я трохі езьдзіў па ЗША й бачыў розныя, у тым ліку й прыемныя для вока, краявіды. Аблокі, яны паўсюль зьменлівыя, а вось зоркі, сузор'і там зусім другія, чым над Беларусьсю. Я рады, што мне ўдалося пабываць на Палесьсі, на Прыпяці, пабачыць маму, і гэта маё самае лепшае ўражаньне. Што яшчэ ўвочы адразу кідаецца. Чыста зьнешне шмат што ў Беларусі зьмянілася, а ўнутрана чалавек застаўся такім жа напружаным. На людзкіх тварах — заклапочанасьць, людзі ніяк ня могуць зарабіць грошай, якіх хапала б для нармальнага жыцьця. Няма задавальненьня, няма "фану", як кажуць амэрыканцы. Беларусы ня могуць расслабіцца й пажыць для сябе".

(Скобла: ) "Пясьняр Леанід Барткевіч пажыў-пажыў у Амэрыцы і вярнуўся. Ці могуць твае прыхільнікі спадзявацца на тое самае?"

(Яўтуховіч: ) "Не, няхай не спадзяюцца. Я прыжыўся там. Мая дачка хоча паступаць у Калюмбійскі ўнівэрсытэт, навучаньне там вельмі дарагое — каля трыццаці тысяч даляраў за год. Такіх грошай у Беларусі я ніколі не зараблю. І справа нават ня ў грошах. Там я прывык да камфорту. Мне не падабаюцца кватэры ў Менску, гэта нейкія халупы, кухні маленькія. Сорамна. А свой дом пабудаваць тут таксама каштуе вялікіх грошай. Навошта я буду мяняць шыла на мыла?

Барткевічу падабаецца тут — няхай жыве. Я нічога супраць яго ня маю, ён добра сьпяваў многа маіх песьняў. Але калі чатыры калектывы "Песьняроў" працуе... Як "Ласкавы май" некалі. Мне сорамна за гэта. Я дасягнуў такога жыцьцёвага роўню, калі магу ня думаць пра грошы. І тут у Беларусі я за ўсё плачу, за залю, за апаратуру, і мне прыемна гэта рабіць. І канцэрт я рабіў ня дзеля галачкі, не праз Саюз кампазытараў, а дзеля сябе, дзеля ўласнага задавальненьня. Зарабляць грошы музыкай сёньня ў Беларусі немагчыма. Але я аптыміст і веру ў будучыню Беларусі як эўрапейскай заможнай краіны. Яна будзе квітнець найперш дзякуючы нашым жанчынам. "Прыгажэйшыя на сьвеце — беларускія дзяўчаты", як сьпяваецца ў адной з маіх песьняў. Прыгажосьць выратуе сьвет — і Беларусь".

DNP

Спасибо, мне вроде всё понятно. Перакладаць не трэба :)
Цитироватьавтор оригинала padbiarez
(Скобла: ) "На тваім менскім канцэрце ў Доме літаратара зь вядомых выканаўцаў зьявілася толькі Іна Афанасьева. Ці не азначае гэта, што сябраваць цераз акіян складана?"

(Яўтуховіч: ) "Не, справа ў тым, што людзі тут больш мэркантыльныя. У многіх артыстаў, якіх я запрасіў на сваю вечарыну, былі ў гэты дзень канцэрты. Вадзім Касэнка граў канцэрт. Валеры Дайнэка выступаў зь "Беларускімі песьнярамі", ён прабачыўся, што ня змог прыйсьці. Анатоль Ярмоленка выступаў на нейкім сьвяце на Менскім аўтазаводзе, потым паехаў на банкет. Калі б ён быў вольны, абавязкова прыйшоў бы да мяне. Іна Афанасьева прыйшла і ўпрыгожыла маю вечарыну. З папулярных яшчэ Андрэй Хлястоў быў. А Афанасьева — малайчына, яна хоча сьпяваць прыгожыя песьні, і ня толькі па-расейску".
Вот и всё, собственно, про концерт. А могли бы и подробнее.
Я к вам по делу пришел, а вы - бодаться...

Ирина Голубцова

Информация о московских концертах, в которых будет звучать музыка Дмитрия Явтуховича. Текст не мой, поэтому цитирую:

"4 мая в 18-30 концерт (Камерный) в Фонде Славянской письменности, м. Третьяковская, Черниговский переулок. Выступит с 4-5-ю вещами Д. Явтуховича скрипач-лауреат Сергей Поспелов (участник конкурса Чайковского , 2-й тур, 2015). Аккомпанирует его жена Маргарита.
15 мая в 17-00 он же играет 3-й Концерт Д. Явтуховича для скрипки с оркестром  в музее Вернадского на Моховой. Скрипичный концерт около 21-22 минут , 3 части .
27 мая в музее им. Глинки исполнят Трио Д. Явтуховича (Поспеловы и известный виолончелист Арсений Чубачин)".

Нет информации о времени последнего в списке концерта, но она должна появиться на сайте музея им. Глинки в афише.
"Ничего не бывает потом..." (А. Карташов)