Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Парад ансамблей

Мы в ВКОНТАКТЕ

 

Купала, "Князь Мышкин" і я

Автор padbiarez, 16 апреля 2008, 19:24:52

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

padbiarez

Праграма "На Куцьцю". Так сказаць, дэбют (мой) у шоў-бізнэсе.
http://www.myspace.com/knyazmishkin1
Зацаніце! Такога ў Беларусі, здаецца, ніхто не рабіў...

Lili

Спасибо, Дмитрий! :flowers: Очень интересная работа.    Хотелось бы услышать мнение пишущих здесь музыкантов и  ценителей белорусской поэзии.
Расскажите, пожалуйста,  подробнее о "Князе Мышкине". И о том, как родилась идея этого проекта.

padbiarez

Я проста працытую самаго сябе. Гэта артыкул з даведніка "Хто ёсць хто ў папулярнай музыцы Беларусі", які, мяркуючы па ўсім, у панядзелак пойдзе ў друк. Уф, шэсьць гадоў жыцьця...

«КНЯЗЬ МЫШКИН» – менская група. Выконвае музыку, якую самi музыканты вызначаюць як iнтуiтыўная iмправiзацыя.
Група ўтварылася ў 1991 з iнiцыятывы гiтарыста Леанiда Нарушэвiча (? «Зартипо», «Интер»), калi да яго далучыўся барабаншчык Юрый Паўлоўскi (? «Этна-трыо «Тройца», студзень 1999). Ад самага пачатку музыкi трымаюцца прынцыпу выканання твораў на канцэртах i падчас запiсаў у студыi без анiякага папярэдняга ўзгаднення матэрыялу i налажэнняў гуку, выключна на пачуццях i iнтуiцыi. Асноўныя музычныя арыенцiры – творчасць Джона Зорна, Бiла Ласвэла, Чыка Карыа, Ігара Стравiнскага, Сяргея Пракоф'ева, фальклор Азii i Афрыкi. У розны час у калектыве выступалi Юрый Васiльеў i Уладзiмір Сiвiцкi – фартэпiяна, Валерый Башкоў i Андрэй Брусiненка – бас-гiтара, Аляксей Кузняцоў – перкусія, Яўген Хiтрак – флейта. У 2004 калектыў вярнуўся да формы дуэту Л. Нарушэвiч-Вiктар Сямашка – кларнет, ударныя, запрашаючы на асобныя канцэрты iншых салiстаў, да прыкладу Яўгена Канавалава – гiтара. Група дала шэраг канцэртаў у клубах Масквы, Санкт-Пецярбургу, удзельнiчала ў тэлепраграме «Антропология» (канал «НТВ»).
Гастролi: неаднаразовыя выступленнi ў клубах Расеi.
Фестывалi: «Spotkania Gospel & Jazz» (Сувалкi, Польшча, 2004), «Сырок-5» (Масква, 1992), «Скиф-5» (Санкт-Пецярбург, 2001), «Альтернатива в Праге» (2001), «Артишок» (Менск, 1992), «Мир как тайна» (Масква, 2003), «Блюз жыве ў Менску» (1996, 1998), «Синий перец» (Менск, 1994–2003), «Грифомания» (Менск, 2001, 2003), «Альтернатива 19» (Масква, 2005), «Восточноевропейский музыкальный конвент ЕЕСМ» (Cанкт-Пецярбург, чэрвень 2005).
Дыскаграфiя: «Послеполуденный отдых Корягина» (1991), «Моноимпровизации» (1991), «От лени фейгину» (1992), «Петин домик» (1992), «Мазки» (1993), «Примитивная память носа» (1993), «Пельмени декабря» (1994), «Изыскания полезных ископаемых» (1994 – усе аўтарскiя выданнi), «Жеко» («Ковчег», 1995), «Вальсики» («Ковчег», 1995), «10 пьес и синий синий» (аўт. выд., 1996), «Кошык» (1997, перавыд. «Geometria», Расея, 2004), «Даруй» (1997), «Горячий финский зартипос» («Ковчег», 1998, перавыд. «Geometria», Расея, 2004), «Волшебник и баба» («Habbal Charmin Records, Расея, 2000), «Summer Session» («Woodrecords», Расея, 2001), «тихо-tiho» (live, аўт. выд., 2002), «Lebedrakdashuka» («Woodrecords», Расея, 2003), «Покеда» (аўт. выд., 2005), «Волшебник и баба/Грифомания» («Triangle Records», Петразаводск, 2006), «Kniaz Myshkin In Dom» (2007), «Sector Geza» («Акация», Расея, 2007).
Кiно, вiдэа: музыка да кiнафiльму «Песнь Тела» (рэж. С. Памела, Вялiкабрытанiя, 2002).