ПЕСНЯРЫ.com - музыкант: Алесь Бачыла

Добро пожаловать на ПЕСНЯРЫ.com - Форум. Войдите или зарегистрируйтесь.

Коллективы

Музыканты

Песни

Концерты

Форум

Парад ансамблей

Добавлено: 25.12.2010

Поиск по сайту:


Белорусские песняры
Лявоны
Лявоны-песняры
Молодёжная студия ансамбля "Песняры"
Песняры
Песняры (1998)
Песняры (БГА)
Песняры И. Свечкина
Песняры п/у Л. Борткевича
Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры"
Спадчына
Студия "Лявоны" при БГА "Песняры"

Мы в ВКОНТАКТЕ

Для добавления и изменения информации на сайте необходимо авторизоваться на форуме.

Щелчок по названию группы откроет список музыкантов группы.

Бачыла Алесь

род. 02.03.1918
стихи

Нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1934 г. скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум і выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945 г. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-ім Беларускім і 1-ым Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва»: загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952 —1957). У 1951 — 1952 гг. - уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1957-1972 гг. - адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972 — 1978 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1946 г.

Першы верш надрукаваў у 1934 г. Выйшлі кнігі паэзіі «Шляхі» (1947), «Подых вясны» (1950), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Калючая ружа» (1962), «Асенняя аповесць» (паэма, 1965 г.), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Снежная балада» (Выбранае, 1968 г.), «Тры багіні» (1973), «Вершы» (1974), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і зборнік гумарыстычных вершаў «Кавалер Мікіта» (1967), кніга вершаў для дзяцей «Мне купілі самакат» (1981). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1986— 1987 гг. — Збор твораў у 3 тамах.

Аўтар нарыса пра жыццёвы шлях М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971), кнігі «Крыло неспакою» (Пошук, роздум, палеміка, успаміны).

Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (надрукавана і пастаўленаў 1958 г.), «Вернасць» (надрукаванаў 1959 г.), «Калючая ружа» (пастаўлена ў 1960 г., надрукавана ў 1962 г.), «Калі ападае лісце» (пастаўлена ў 1968 г.), «Зорка Венера» (пастаўлена ў 1970 г.) і лібрэта аперэты «Паўлінка» (па аднайменнай камедыі Янкі Купалы, пастаўлена ў 1973 г.). Песні на яго вершы ўвайшлі ў зборнік «Я сэрцам з табою» (1988).

Пераклаў на беларускую мову «Тараса Бульбу» М. Гогаля (з М. Паслядовічам, 1954 г.), «Брэсцкую крэпасць» С. Смірнова (1967), «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А.Талстога (1952), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх і латышскіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Дружбы народаў і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).

http://www.vershy.ru/category/ales-bachyla

Список песен, в которых музыкант - автор текста:

Радзіма мая дарагая