А ў полі бяроза... А в поле береза...
| Музыка | народная |
| Слова | народные |
| Аранжировка | Мулявин В. |
| Год первого исполнения | 1975 |
| Первый солист | Борткевич Л. |
| Язык | бел |
|
|
А ў полi бяроза, а ў полi кудрава, а на тэй бярозе зязюля кукавала. Ай-то не зязюля, а то родна маці. Яна выпраўляла ды сына ў салдаты. ідзі,ідзі,сынку, ідзі ды не бойся, на трэцім гадочку,дадому вяртайся. (2 раза) Праходзіць гадочак, праходзіць і другі, на трэці гадочак прыходзіць сыночак. Добры вечар,маці, ці рада ты мною, ці ты рада мною, ці маёй жаною. Ой,рада,сыночак, рада я табою, толькі я не рада, тваёю жаною. (2 раза) Пасадзіла сына за белы сталочак, маладу нявестку ў самы куточак. Паставіла сыну чарачку гарэлкі, маладой нявесцы чарачку з атрутай. Сталі яны есці, сталі выпіваці ды тую гарэлку ўмесці мяшаці. А назаўтра рана два мерцьвякі ў хаце за рукі пабралісь як верна кахалісь. |
|