Каля млына У мельницы
| Музыка | Мулявин В. |
| Слова | народные |
| Аранжировка | Молчан О. |
| Год первого исполнения | 1992 |
| Первый солист | Катиков А. |
| Язык | бел |
|
|
Каля млына, каля млына, расцьвіла каліна, там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва. Яна брала, яна брала, яшчэ набірала, адна дочка ў маці была - да і та гора знала. Пусьці, маці, пагуляці, я не (запазьнюся?): як запяе першы певень, я дамоў вярнуся. Пяе певень, пяе другі, шчэ й кура сакоча... Кліча маці вячэраці, а дачка ня хоча. Ой, вячэрай, мая маці, калі наварыла, мне сягодня, мая маці, вячэра ня міла. Ой пайду я ў лес па дровы, ой, гора мне, гора, не пайду я за старога - барадою коле. А пайду я за такога, што ня мае вуса, ён на мяне кіўне, моргне, а я засьмяюся! Каля млына, каля млына, расцьвіла каліна, там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва. |
|