Завушніцы Серёжки
| Музыка | Мулявин В. |
| Слова | Танк М. |
| Аранжировка | |
| Год первого исполнения | 1973 |
| Первый солист | Мулявин В. |
| Язык | бел |
| kar | Олег Гладков | | mid | Олег Гладков | | mid | Михаил Кольцов | | kar | midi - М. Кольцов, kar - bin |
|
|
О, колькі раз прасіў я Назначыць мне спатканьне, О, колькі раз хацеў я Прызнацца ёй у каханьні. Ды ўсё перашкаджалі, Калі дзяўчыне верыць, То павадак вясновы, То прымаразак-шэрань. Але і я ўпарты, І, каб свайго дабіцца, Прасіў я шчыра майстра Зрабіць ёй завушніцы. На гэтых завушніцах Я напісаў закляцьце - Усё што не сказаў ёй, А ў чым хацеў прызнацца. Сягодня не ўцячэ ўжо Ад слоў маіх гарачых, Ні ў час калі сьмяецца, Сьпявае, або плача. Ні ў час, калі прыляжа, Змарыўшыся ў зьмярканьне. Зьвіняць ёй завушніцы Усё пра маё каханьне. |
|