Зачарованая мая Зачарованная моя
| Музыка | Лученок И. |
| Слова | Буравкин Г. |
| Аранжировка | Паливода И. |
| Год первого исполнения | 1981 |
| Первый солист | Дайнеко В. |
| Язык | бел |
| kar | Сведение в караоке - Polina | | mid | Борис Бермаш |
|
|
Патухаюць, цямнеюць высі, Зоркі ўспыхваюць над сінявой. Да пляча майго прытуліся Залатою сваёй галавой. Чуеш - вецер, чуеш - вечар, Чуеш - ціха шапоча сад. На твае худзенькія плечы Асыпае ноч зарапад. Прыпеў: Гэта я з табой вечарую, Туманамі цябе я чарую, Васількоў шапатліваю моваю Зачароўваю, зачароўваю, Закалыхваю я цябе. І ад рук няўмелых, нясмелых Не схаваешся ты нідзе, Поўня белая яблыкам спелым На далоні твае ўпадзе. Ты шапнеш мне адчайныя словы, Што шаптаў табе ўчора я, Вечаровая, зачарованая, Закалыханая мая. |
|