|
ВИА "Песняры": информация о песне
Над калыскай А зязюлька кукавала...
| Музыка | Мулявин В. |
| Слова | Купала Я. |
| Аранжировка | |
| Год первого исполнения | 1983 |
| Первый солист | Мулявин В. |
| Язык | бел |
|
|
Як на свет радзіўся Янка, Як заплакаў многа-мала, - Пела маці над калыскай, А зязюлька кукавала: Як падрос, падняўся Янка, Як ганяць стаў ў поле стада, - На жалейцы граў дзень цэлы, А зязюлька кукавала: Прыпеў: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Пасі статак! Ку-ку, ку-ку!(2 разы) Як вялікім вырас Янка, Як стаў сеяць шчыра, дбала, - За сяўбою пеў аб долі, А зязюлька кукавала. Як ні сеяў пільна Янка, - Ўсё чагосьці не ставала: Янка сеяў – людзі жалі, А зязюлька кукавала: Прыпеў. Як старым-старым стаў Янка, Як пазбавіўся сілы ўдалай, - Баіў байкі-казкі ўнукам, А зязюлька кукавала. Як хавалі людзі Янку, - Галасілі многа-мала: -А на што ж памёр ты, сейбіт!.. А зязюлька кукавала: Прыпеў 2 разы. |
|
Албомы, синглы, сборники, программы, в которых встречается эта песня
Чтобы добавить песню в альбом, найдите его в разделе "Дискография", войдите в него и нажмите "Редактировать" |
|
 |