ПесняДругое название: Песня Язык текста: белорусский музыка: А. Катиков слова: Л. Гениуш соло: А. Катиков (1997) Исполнитель: Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры" (1997) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниПесня Маці сына калыхала у калысцы новай,
Песню ціхую пяяла, быццам шум сасновы.
Ці то ветры навучылі пяяць сумам скрытым,
Як у полі гаманілі, калыхалі жытам.
Ці то ветры навучылі пяяць сумам скрытым,
Як у полі гаманілі, калыхалі жытам. Ці то доля навучыла сумна зацягаці,
Ці то песню з нотай мілай адказала маці,
Калі ў ноч, зімою, сцюжай дзіця калыхала
І на кроснах белы кужаль пяючы снавала.
Калі ў ноч, зімою, сцюжай дзіця калыхала
І на кроснах белы кужаль пяючы снавала. Калі татку небараку ў няволю забралі,
А ў полі вецер плакаў, вербы сумавалі:
Як дачушку аддавала замуж, ды далёка,
Слёзы вышытым ўцірала хвартухом шырокім.
Як дачушку аддавала замуж, ды далёка,
Слёзы вышытым ўцірала хвартухом шырокім. Маці сына калыхала у калысцы новай,
Песню ціхую пяяла, быццам шум сасновы.
Ток сновалі песню сумам, тугой патыкалі,
Ці жаночаю задумай, ўсхваляванай даллю.
Так снавалі песню сумам, тугой патыкалі,
Ці жаночаю задумай, усхваляванай дальлю. |