|
ВИА "Песняры": информация о песне
На тэму крытыкі На тему критики
| Музыка | Мулявин В. |
| Слова | Купала Я. |
| Аранжировка | |
| Год первого исполнения | 1988 |
| Первый солист | Мулявин В. |
| Язык | бел |
|
|
У век наш крытыкі сур'ёзнай І самакрытык агнявых Мы падыходзім вельмі грозна Не да сябе, а да другіх. Пылінку бачым у суседа, Ды што? - ў яго іх не адна! А ў сваім воку, даўнім сьледам, Не заўважаем бервяна. А крытыкі?.. Майстры з разборам, -Не ўзнімуць воч вышэй халяў; З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора Так падхалімна выхваляў. Безьлішніх захадаў, ухмылак У канкурэнта на вынос Мы столькі вылічым памылак,- Таму хоць рэжся, як з пагроз. Самабічуемся ж часамі, Але зьлягка - гады ў рады, Ды ўсё больш хвалім сябе самі, Другіх бічуем заўсяды. А крытыкі?.. Майстры з разборам,- Не ўзнімуць воч вышэй халяў; З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора Так падхалімна выхваляў. Вось я - пясьняр, я - літаратар. Я толькі песьняй твару цуд, А ён... агіткі агітатар, Насьценгазетчык, і ўсё тут... Пазбыцца рапаўскіх заскокаў Мы не наўчыліся як сьлед І часта судзім аднабока Другіх, саміх, падзеі, сьвет. А крытыкі?.. Майстры з разборам, -Не ўзнімуць воч вышэй халяў; З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора Так падхалімна выхваляў. |
|
Албомы, синглы, сборники, программы, в которых встречается эта песня
Чтобы добавить песню в альбом, найдите его в разделе "Дискография", войдите в него и нажмите "Редактировать" |
|
 |