Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте.
Текст песни
Я лiцвiн тутэйшы родам
Сiл хапала маладзецкiх
Зведаць край, напiцца водаў
Задняпроўскiх, камянецкiх.
І пад неба я падняўся
Ад дзявочага ўздыхання,
Як вясёлкам накупаўся
У крыніцы слёз кахання.
Я заўжды нясу з сабою
Песню між тужлівай сцюжы,
Каб яна была расою
На пялёстках снежнай ружы.
Як ў снежнай ружы лонiквецца
Ранніх слез уцеха.
Так у душах хай патоне
Песня песняроўскай рэха.
Варажбiткi ў лесе цёмнам
Мне ля Прыпяцi спявалi,
Што над Вiллi i над Нёмнам
Ад мяне адступяць жалi.
I лягла туды дарога
I спазнаў уцех я новых
I знайшоў я скарбаў столькi
Што не выказаць у словах.
Я заўжды нясу з сабою
Песню між тужлівай сцюжы,
Каб яна была расою
На пялестках снежнай ружы.
Як у снежнай ружы лонiквецца
Ранніх слез уцеха.
Так у душах хай патоне
Песня песняроўскай рэха.