ПЕСНЯРЫ.com - песня: Гусляр (ВИА "Песняры")

Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.

Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Форум

Парад ансамблей

Фолк-парад

Добавлено: 24.12.2010

Поиск по сайту:


Белорусские песняры
Лявоны
Лявоны-песняры
Молодёжная студия ансамбля "Песняры"
Песняры
Песняры (1998)
Песняры (БГА)
Песняры И. Свечкина
Песняры п/у Л. Борткевича
Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры"
Студия "Лявоны" при БГА "Песняры"

Яндекс.Метрика

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение

Для добавления и изменения информации на сайте необходимо авторизоваться на форуме.

Гусляр

Другое название: Гусляр
Язык текста: белорусский

музыка: И. Лученок
слова: И. Луцевич (Янка Купала)
аранжировка: В. Мулявин (1978)

Исполнитель: Песняры (1978)

Список альбомов, в которых встречается песня:

Год Название Исполнитель
1978ГуслярПесняры
1979ГуслярПесняры
2000ГуслярПесняры

Щелчок по названию группы откроет список песен группы.
Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме.
Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте.

Текст песни

Памiж пустак, балот беларускай зямлi,
На узбярэжжы ракi шумнацечнай.
Дрэмле памятка дзен, што у нябыт уцяклi,
удзiрванелы курган векавечны.

Дуб галле распусцiу каранасты над iм.
Сухазелле у грудзi eпiлося;
Вецер стогне над iм уздыханнем глухiм,
Аб мiнуушчыне у жальбах галосе.

На купалле там птушка садзiцца, пяе,
У пiлiпауку воук нема вые;
Сонца днем распускае там косы свае,
Ночкай зоры глядзяць залатыя.

Хмары неба усцiлалi мо тысячу раз,
Перуны бiлi з краю да краю,-
Ён стаiць - гэта памяць людская, паказ...
Толькi гутарка ходзiць такая.

II

На гары на крутой, на абвiтай ракой,
Лет назад таму сотня цi болей,
Белы хорам стаяу, недаступнай сцяной
Грозна, думна глядзеу на прыволле.

У нагах у яго рассцiлаeся абшар
Хвоек гонкiх i паханi чорнай,
Сонных весак шары, хат амшалых, як мар,
Хат з сям'ей душ падданых, пакорных.

Князь у хораме жыу, слауны свету усяму,
Недаступны i грозны, як хорам;
Хто хацеу, не хацеу - бiу наклоны яму,
Спуску, ласкi не знау непакорам.

Зневажау, катавау ен з дружынай сваей;
Стражы князевы - у полi i дома,
Толькi модлы раслi небу у сэрцах людзей,
у пракляцце расло пакрыема.

III

Раз бяседа вялiкая e князя была:
На пасад дачку княжну садзiлi:
За сталом вiн заморскiх крынiца цякла,
Бегла музыка ўкруг на паумiлi.

На вяселле-разгул наплыло, як на сход,
Госцi знатных зусюль, за паўсвету,
Гэткай гучнай бяседы не помнiў народ,
Гэткiх скарбаў, брыльянтаў, саетаў!..

Дзень, другi ўжо грымела у князя гульня,
ў музыкi, i чаркi звiнелi;
Выдумлялi забаў новых кожнага дня;
Што хацелi - ўсяго госцi мелi.

Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну
Для дружыны пацеху-забаву:
Загадаў ен пазваць гусляра-старыну,
Гусляра з яго ведамай славай.

IV

Акалiчны народ гуслi знаў гусляра;
Песня-дума за сэрца хапала;
Вакол гэтай думы дудара-званара
Казак дзiўных злажылась нямала.

Кажуць, толькi як выйдзе i ўдарыць як ен
Па струнах з неадступнаю песняй,-
Сон злятае з павек, болю цiшыцца стогн,
Не шумяць ясакары, чарэснi;

Пушча-лес не шумiць, белка, лось не бяжыць,
Салавей-птушка ў той час сцiхае;
Памiж вольхаў рака, як штодзень, не бурлiць,
Паплаўкi рыба-плотка хавае.

Прытаiцца да моху русалка, лясун,
Каня вечнага "пiць" не заводзiць:
Пад звон-песню жывучых гусляравых струн
Для eсiх папараць-кветка ўзыходзiць.

V

Прывяла гусляра з яго нiўных сялiб
Дворня князева ў хорам багаты:
Пасадзiла на ганку, мiж кленаў i лiп.
На цагляным парозе магната.

Невыдумная свiтка - убор на плячах,
Барада, як снег белы - такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах,
На каленях ляглi гуслi-баi.

Водзiць пальцам худым па сталевых струнах,
К песнi-музыцы ладзiцца, строе;
Водклiк б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах,
Замiраючы ў сховах пакояў

Вось настроiў, навеў тон у струнах як след,
Не зiрнуўшы на гулi нi разу,
ў сядзiць гэты сумны, як лунь, белы дзед,
ў чакае ад князя прыказу.

VI

- Што ж маўчыш ты, гусляр, нiў, лясоe песнябай,
Славай хат маiх подданых слаўныў!
Нам сягоння зайграй, нам сваiх песень дай,-
Князь умее плацiць незвычайна!

Запяеш па душы, дасi ўцехi гасцям -
Поўны гуслi насыплю дукатаў;
Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -
Канапляную возьмеш заплату;

Знаеш славу маю, знаеш сiлу маю...
- Многа знаю i чуў аб табе я,-
ў я сам, як i ты, так табе запяю...
- Ну, пара пачынаць, дабрадзею! -

Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр,
Заiскрылiся вочы сiвыя,
Патануў у скляпеннях адзiн, другi ?дар,
ў заплакалi струны жывыя.

VII

"Гэй ты, князь! Гэй, праслаўны на цэлы бел свет,
Не такую задумаў ты думу,-
Не дае гуслярам сказу золата цвет,
Белых хорамаў п'яныя шумы.

Скурганiў бы душу чырванцом тваiм я;
Гуслям, княжа, не пiшуць законаў:
Небу справу здае сэрца, думка мая,
Сонцу, зорам, арлам толькi роўна.

Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць,-
ўм пакорны я толькi з гуслямi,
Сiлен, княжа, караць, галаву сiлен зняць,-
Не скуеш толькi дум ланцугамi.

Славен, грозен i ты, i твой хорам-астрог,
Б'е ад сцен-цэгел ледам зiмовым;
Сэрца маеш, як гэты цагляны парог, ў душу -
як скляпоў гэтых сховы.

VIII

Глянь ты, слаўны ўладар, па палеткi свае:
Сарачнi там сох бачыш, як блудзе;
А цi чуў ты, аб чым там араты пяе,
Дзе i як жывуць гэтыя людзiў

Глянь ў лехi свае, ў падзямеллi глянь, князь,
Што настроiў пад хорамам гэтым:
Браццi корчацца там, табой кiнуты ў гразь,
Чэрвi точаць жывых iх, раздзетых.

Ты ўсе золатам хочаш прыцьмiць, загацiць...
Цi ж прыгледзеўся, хорамны княжаў
Кроў на золаце гэтым людская блiшчыць,
Кроў, якой i твая моц не змажа.

Ты брыльянтамi ўсыпаe атласы i шоўк -
Гэта цертая сталь ад кайданаў,
Гэта вiсельнi петляў развiты шнурок,
Гэта, княжа, твае саматканы.

IX

Стол ты ўставiўядой, косцей шмат пад сталом,-
Гэта косцi бядноты рабочай;
Пацяшаешся белым, чырвоным вiном,-
Гэта слезы нядолi сiрочай.

Хорам выстраiў ты, твайму воку так мiл,
Адшлiфованы цэгла i камень,-
Гэта - памяткi-плiты з няў?часных магiл,
Гэта - сэрцаe скамененых пламень.

Люба чуцi табе скочнай музыкi звон:
Ты, дружына п'яце асалоду,-
А цi ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн,
Стогн пракляцця табе, твайму родуў!

Ты збялеў, ты дрыжыш, слаўны княжа-ўладар!
Госцi хмурны, а дворня знямела...
Ну, што, княжаў пара даць за песню мне дар!
Выбачай, калi спеў мо няўмела".

X

Князь стаiць, князь маўчыць, жуда, помста б'е з воч;
Гулi зглухлi: нi жартаў, нi смехаў...
Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч,
Толькi з лескатам выбегла рэха.

- Гэй ты, сонцу раўня, не на тое пазва?
На вяселле цябе сваей княжны!..
Ты шалены, стары! хто цябе дзе хава?
Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай.

Ты адважыўся мне на сляпы перакор
Вызваняцi сусветныя трэлi;
Платы маю шмат я для такiх непакор,
Хто сябе процi мне стаць асмелi?,

Я па-князеўску ўсiм i плачу, i люблю!
Ты не хочаш дуката? - не трэба!..
Узяцi старца i гуслi жыўцом у зямлю'
Знае хай, хто тут пан: я -- цi неба!

XI

Падхапiлi, ўзялi гусляра-старыка.
Гуслi разам яго самагуды:
Па-над бераг круты, дзе шумела рака,
Павялi, паняслi на загубу.

Месца выбралi здатнае, вырылi дол,
Дол тры сажнi шырокi, глыбокi;
Закапалi, убiлi асiнавы кол,
Далi насып тры сажнi высокi.

Не часалi дамоўкi яму сталяры,
Не заплакалi блiжнiя вочы;
Змоўклi гуслi i ен з той пары -- да пары;
Сум i сцiша залеглi, як ночай.

Толькi князеўскi хорам гудзеў, не маўчаў:
Шалы, музыка ў тахт рагаталi;
Не адну вiна бочку князь кончыў, пачаў:
Шлюб-вяселле ўсе княжны гулялi.

XII

Пацяклi, паплылi за гадамi гады...
На гусляравым наспе жвiровым
Палыны узышлi, вырас дуб малады,
Зашумеў непанятлiвым словам.

Лет за сотню звеў час, цi i болей мо лет,
Зацвiлi пераказы ў народзе;
Кажуць людзi: ў год раз ночкай з гуслямi дзед
3 кургана, як снег, белы выходзе.

Гуслi строiць свае, струны звонка звiняць.
Жменяй водзiць па iх абамлелай,
ў ўсе нешта пяе, што жывым не паняць,
? на месяц глядзiць, як сам, белы.

Кажуць, каб хто калi зразумеў голас той,
Не зазнаў бы нiколi ўжо гора...
Можна тут веру даць, толькi слухаць душой...
Курганы шмат чаго нам гавораць.

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение