Текст песниА ў полi бяроза,
а ў полi кудрава,
а на тэй бярозе
зязюля кукавала. Ай-то не зязюля,
а то родна маці.
Яна выпраўляла
ды сына ў салдаты. ідзі,ідзі,сынку,
ідзі ды не бойся,
на трэцім гадочку,дадому
вяртайся. (2 раза) Праходзіць гадочак,
праходзіць і другі,
на трэці гадочак
прыходзіць сыночак. Добры вечар,маці,
ці рада ты мною,
ці ты рада мною,
ці маёй жаною. Ой,рада,сыночак,
рада я табою,
толькі я не рада,
тваёю жаною. (2 раза) Пасадзіла сына
за белы сталочак,
маладу нявестку
ў самы куточак. Паставіла сыну
чарачку гарэлкі,
маладой нявесцы
чарачку з атрутай. Сталі яны есці,
сталі выпіваці
ды тую гарэлку
ўмесці мяшаці. А назаўтра рана
два мерцьвякі ў хаце
за рукі пабралісь
як верна кахалісь. |