Краю мой родныДругое название: Край мой родной Язык текста: белорусский музыка: А. Катиков слова: Л. Гениуш соло: В. Мулявин (1997) Исполнитель: Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры" (1997) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниКраю мой родны,краю мой мілы,
цудны,узорны,ад ніў залаты,
хто цябе ўквеціў пушыстай калінай,
краскамі,лесам засеяў густым? Пушчы,палеткі,лугі,сенажаці,
быстрыя рэкі,прасторы азёр -
нехта рассыпаў вялікім багаццем
вечныя скарбы ў цудоўны узор. калі табе золатам сонца разлітым,
магутныя грудзі асыпле кругом,
а неба атуліць туманам- блакітам,
як быццам бы анёл празорым крылом,
і вецер бяроз тваіх косы даўгія
расчэша,рассыпле па белых камлёх,
а грушы-красуні страсе снегавыя,
цвет белы пасее на зелень палёў. А буйныя травы нагне,то падыме,
зазвоніць аб лісці задуманых дрэў,
акордамі ўдарыць,як май,маладымі,
пад Нёмна вясною бурлівы напеў,- дык радасцю,шчасцем душа замірае,
і хочацца сэрцам,рукамі абняць
свой край наймілейшы,аквечаны маем,
дзе краскі,дзе Нёмана хвалі звіняць. Сніцца ты будзеш,ўсё клікаць з чужыны,
вабіць у свае сёлы,да хаты старой,
пахучым палеткам буйной канюшыны,
дзявочаю песняй,спавітай тугой. Чало плуг жыцця,можа,ў барозны зрэжа,
мо голаву іней пакрые гадоў,-
у сэрцы ж не звянуць зялёныя межы,
туга не аслабне да родных кутоў. |