Текст песниСвеце месяц, свеце, Як дзюрка ў сярмязе;
Паніч за мужычкай Безустання лазе. Дваццаць год Марысі, Кроў іграе ў целе,
З панскім сынам ночкі Каратае, дзеле. "Марыся, Марыся! -- Гавора ёй маці: --
Кінь на паніча так Вачыма міргаці". Яна як не чуе Матчыных мараляў:
Спусці маці з вока, -- Дзеўка й загуляла. Пад лясок, за вёску, Бы далей ад дому,
Ляціць на спатканне К панічу ўдалому. Што з сабой там робяць, Як час каратаюць? --
Гэта хіба толькі Муж і з жонкай знаюць. Свеце месяц, свеце, Як лысіна ў пана;
Мусіць быць нарэшце Песня даспявана. Ад пакус і ўцехаў Крок адзін к пакуце, --
Быці бабай дзеўцы Часам чорт паплуце... Панічу з паненкай, З багатай Амэляй,
Ужо рукі хусткай Ксёндз вяжа ў касцеле. Панічова ж любка, Марыся ўдалая,
На прылёты бусла Слёзна паглядае. Марыся, Марыся! Галоўкі не чухай, --
Не слухала маці, Бабкі цяпер слухай. |