У цёмным лесеДругое название: В тёмном лесу Язык текста: белорусский музыка: народная слова: народные аранжировка: И. Паливода (1984) Исполнитель: Песняры (1972) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниА ў цёмным лесе сава кугіча,
А ў чыстым полі муж жонку кліча.
Рана,рана,муж жонку кліча,
рана,рана ,муж жонку кліча. "Ты,жонка Ганна,хлопцам падманна,
Хоць мужа маеш,а ўсё маргаеш,
Мужа маеш,
Мужа маеш,
Мужа маеш!
А ўсё маргаеш!". "Ці я,міленькі,у тым павінна,
што за мною хлопцы,як за дзяўчынай?
Лю-лі,лю-лі,як за дзяўчынай,
Лю-лі,лю-лі,як за дзяўчынай." "Ой,жонка,жонка,досыць ілгаці,
Бо я застаўлю праўду сказаці!
Я застаўлю,
Я застаўлю,
Я застаўлю,
Праўду сказаці!" "Калі,міленькі,ты мне не верыш,
Павесь званочак на падалочак,
Лю-лі,лю-лі,на падалочак,
Лю-лі,лю-лі,на падалочак. Як хто затроніць - званок зазвоніць,
А ты пачуеш - мяне ўратуеш,
Ты пачуеш,
Ты пачуеш,
Ты пачуеш,
Мяне ўратуеш. Званочак звоніць у садзе ля хаты,
А муж не чуе - ён глухаваты... |