ВішанькаДругое название: Вишенка Язык текста: белорусский музыка: О. Аверин музыка: А. Катиков слова: народные соло: А. Катиков (1999) Исполнитель: Белорусские песняры (1999) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниВішанька-чарэшанька
Ягадак не мае,
А хто ў прымах не бываў,
Той гора не знае, А я ў прымах пабываў
Да й ўсё гора знаю.
Кулачэнькі пад бакі
???? Вось паехаў раніцай
У поле араці,
Ды забыўся прымачок
Хлеба солі ўзяці. Ходзіць з плугам цэлы дзень
На шлях паглядае.
Хлопцам есці прыняслі,
А прымак не мае. Прыпеў:
Вішанька, вішанька
Ягад не мае,
Хто ў прымах не бываў,
Гора не знае. Як прынеслі прымаку
Лебяды без солі,
Адвярнуўся ад яды
Ды сказаў даволі. Каб ўсё жыта палягло,
Хата каб згарэла,
Мне прымацкае маё
Жыццё надаела. Прыпеў:
Вішанька, вішанька
Ягад не мае,
Хто ў прымах не бываў,
Гора не знае. Вішанька, вішанька
Ягад не мае,
Хто ў прымах не бываў,
Гора не знае. |