ЗоркаДругое название: Звезда Язык текста: белорусский музыка: А. Катиков слова: Л. Гениуш соло: А. Катиков (1997) Исполнитель: Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры" (1997) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниЗорка Зорка мая, зоранька, для каго ў гары
Ноччу ты узорнаю ясненька гарыш?
Ці для маці сумнае, што пад ціхі ўздох
Цяжка думку думае аб сваіх сынох? Прыпеў:
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька на руках засне!
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька засне! Зорка мая, зоранька, для каго ў гары
Ноччу ты узорнаю ясненька гарыш?
Ці для падарожнага льеш ты ясны свет,
Што змыліў з дарожанькі, загубіўшы след? Прыпеў:
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька на руках засне!
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька засне! Татка спіць пад горкаю – думаў аб вясне.
Ты ж хоць сыну, зоранька, засвяці ясней! Прыпеў:
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька на руках засне!
Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней,
Хай сынок мой скоранька засне! |