Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Парад ансамблей

Мы в ВКОНТАКТЕ

 

Хутка Растоп прыедзе ў Менск

Автор padbiarez, 29 августа 2003, 19:03:37

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

padbiarez

Сёньня атрымаў адзін з апошніх запісаў Сашы Растопчына і інфармацыю пра тое, што яшчэ да канца году ён мусі прыехаць у Менск з новым альбомам. Гэта запіс песьні "Goodbye My Country", здаецца, Элвіна Лі, якая зроблена з нейкім (соры, што ня ведаю) Мr.Moose. Ведаю адно, што гэта індзеец, які сьпявае сапраўды выдатна і вельмі зараз шануецца ў Ню-Ёркскай блюзавай тусоўцы і ня толькі ў ёй. На ўсялякі выпадак (найперш для гітарыстаў) адрас сайта Растопа: rastopdesigns.com Ён у Штатах вырабляе розныя гітарныя прымочкі. Саша зараз заканчвае запіс альбома і прыедзе ў Менск толькі з гатовым матар'ялам. Дарэчы, на ягоным сайце ёсьцека рэдкае, так думаю, фота "Песьняроў".

padbiarez

У мяне вось што маецца:

РАСТОПЧЫН АЛЯКСАНДР (Растопчин Александр, Alexander Rastopchin) — гітарыст, кампазітар, аранжавальнік, інжынер.

Нарадзіўся 09.01.1957 г. ў Алма-Аце, Казахстан. У 1979 г. скончыў МРТІ па спецыяльнасці дызайн і тэхналогія радыёэлектроннай апаратуры. У гэтым жа годзе ўвайшоў у склад мінскай групы "Университет", адначасова працуючы інжынерам-дызайнерам у МВАВТ імя Арджанікідзе. Ад 1982 па 1984 г. выступаў у складзе рок-групы "Сузор'е", у 1984-1985 гг. — у ансамблі "Тоніка". У 1985 г. быў запрошаны ў склад ансамбля "Песняры", у якім выступаў да ад'езду ў ЗША ў 1993 г. У ЗША (Нью-Йорк) дае прыватныя ўрокі як гітарыст, выступае ў блюзавых клубах, вырабляе разнастайныя прыстасаванні для апрацоўкі гуку і музычную апаратуру. Запісваўся і выступаў з такімі калектывамі і выканаўцамі, як "Average White Band", Фрэнкі Пэрыс, "Mark The Harper", "Moose and The Bulletproof Blues Band", Дзюран Дэніэл, "Flaming" Эмі Коўлмэн, Джойс Пяры, Роксі Пэры, Дэвід Грос, Джон Макалуза, Глен Бранка, Лора Берман, Порція Гёрл, Роберт Чарлз.
Гастролі: у складзе ансамбляў "Песняры" і "Тоніка" — ЗША (1991), Германія, В'етнам, Лаос, Італія, Індыя, Бірма, краіны Афрыкі, Манголія, Афганістан; у складзе "Сузор'я" — СССР.
Дыскаграфія: CD "Covers Collection" (сумесна з Дзюранам Дэніэлам, 1995), "Pieces Of Broken Heart" (1996), "AR2003 — Immigrant Album" (2003, сумесна з вакалістам Moose E.J. Boles).
Кіно, відэа: саўндтрэк да кароткаметражнага фільму "Blasted" (сумесна з Валерыем Дайнекам, 1989-1993).
Кантакт: (718) 932-3248; rastopdesigns.com; rastop-chin@netzero.net

02.05.06//Д.П.

padbiarez

Сёньня атрымаў ад Аляксандра мэйл, у якім ён пацьвердзіў свой прыезд у Менск 21 красавіка (то бок гэтага месяца). Наколькі мне вядома ад Уладзімера Марусіча, заплянаваныя некалькі іх сумесных сэтаў у менскіх клюбах. Як будуць яшчэ нейкія падрабязнасьці, напішу дадаткова.

padbiarez

АПРАВЯРЖЭНЬНЕ
Ва ўчарашнім нумары нашай газэты была дапушчана апячатка: замест 21 красавіка (апрэля) нужна чытаць 21 чэрвеня (іюня). Аўтару стацьці ўказана ўплоць да лішэньня прэміі за квартал.

Игорь Куницкий


padbiarez

Так яму і трэба! А то папрывыкаюць гэтыя журналюгі пустыя плёткі распаўсюджваць

padbiarez

Пакуль даведаўся пра адзін выступ Растопа ў Менску: 29 чэрвеня, клюб "Реактор". Напачатку будуць выкананы пара песень з рэпертуару групы "Сузор'е" разам з Андрэем Казлоўскім, Філатавым, Несьцяровічам.

padbiarez

Афішы пра канцэрт 29-га ўжо вісяць.

padbiarez

Быў учора ў "Рэактары" на канцэрце Аляксандра. Дагэтуль знаходжуся пад уражаньнем бліскучай музыкі гэтага сапраўды гітарнага монстра. У асноўным гучала інструмэнтальная музыка, у самых розных стылях: блюз, рок, лаціна. Саша амаль не сьпяваў, ня надта актыўна ўжываў ператваральнікі гуку (трэба думаць, уласнага вырабу). Але агульнае ўражаньне: ён ня проста іграў на гітары, ён пісаў, ствараў музыку з дапамогай гітары. Фантастычна! Такое ўражаньне, што ў яго не існуе праблем з любой стылістыкай. Ад піяна да магутных фортэ-запілаў, палітра гуказдабываньня -- неверагодна шырокая і багатая. Зрэшты, ён пакінуў мне аж пяць дыскаў сваіх запісаў.
Дарэчы, на дыску 2006 г. "Wind of Change" кампазыцыя "Рана на Йвана" прысьвечана памяці Мулявіна, "I Still Believe" -- памяці Валіка Пучынскага, асноўнага аўтара песень групы "Сузор'е".
У "Рэактары" Растопчын іграў з групай "Apple Tea", а таксама з музыкамі групы "Крама". Аддаў даніну памяці групе "Сузор'е", разам з Сашам Несьцяровічам, Андрэем Казлоўскім і Андрэем Філатавым выканаў "Фортуну", "Весенний день" і "Старый мост".
П'есу памяці Мулявіна я перашлю Алегу, але не раней як праз тыдзень, бо зьязджаю з Менску.

Круляушчызна

Цитата: padbiarez от 30 июня 2007, 14:34:12

Дарэчы, на дыску 2006 г. "Wind of Change" кампазыцыя "Рана на Йвана" прысьвечана памяці Мулявіна,

Ну ОЧЕНЬ хотелось бы послушать!  ;)

Олег Верещагин

По просьбе padbiarezа даю ссылку на композицию Александра Растопчина "Рана на Івана" памяти Владимира Мулявина.
[hide]iFolder

(mp3, 44kHz, 128 kbps, 3.44M)[/hide]

ППК

ЦитироватьПо просьбе padbiarezа даю ссылку на композицию Александра Растопчина "Рана на Івана" памяти Владимира Мулявина.
Хорошая тема!!!  :super:

padbiarez

Зайдзіце на ягоны сайт, там, як памятаю, сёе-тое з музыкі выстаўлена.

padbiarez

Вось тут мае пасьпешныя ўражаньні аб канцэрце Аляксандра ў Менску: www.charter97.org/bel/news/2007/07/03/monstr

ППК

Отвратительная, политизированная статья. Одни общие фразы и никакой конкретики.
Даже здесь умудрились найти причинно-следственную связь бацьки с кем-то или чем-то. Это паранойя.