ПЕСНЯРЫ.com - Форум

Разное => Разное на другие темы => Печальные новости => Тема начата: Ирина Голубцова от 23 августа 2018, 22:54:15

Название: Умер Алесь Липай
Отправлено: Ирина Голубцова от 23 августа 2018, 22:54:15
https://news.tut.by/society/605566.html

На 53 году жизни в Минске умер журналист, поэт, член Союза белорусских писателей Алесь Липай. Автор слов в песне "Карабель маёй краiны", которая стала хитом в исполнении Ирины Видовой. Года два назад Ирина выслала мне по моей просьбе текст песни...
А это стихотворение нашла сегодня в интернете.

Я ўкрыжаваны лёсам на крыжы,
які завуць у свеце Беларуссю.
Мой Бог, дапамажы!
Дапамажы, —
бо я не паміраю, а баюся. 

Мне страшны не нябыт, не тагасьвет —
мне боязна за ўсіх на гэтым свеце:
што Юда схоча больш яшчэ манет
і Пётр не спыніцца на адрачэнні трэцім.

Мне страшна, што разбэшчаны натоўп
прысудзіць смерць Марыі Магдаліне,
што распачнуць зноў вавілонскі стоўп
і мова беларуская загіне. 

Што, атрымаўшы мой хітон, жаўнер
даваць сасмяглым толькі воцат будзе...
Я не прашу, каб ратаваў мяне, —
малю, Гасподзь, зусім аб іншым цудзе: 

хай мне гарэць у пекле на агні,
абы мой крыж у полымі не згінуў.
Элі!
Элі!
Лама савахфані!
Забі мой страх!
І выратуй краіну
Название: Re: Умер Алесь Липай
Отправлено: Вячеслав от 24 августа 2018, 18:34:26
Светлая память..
Название: Re: Умер Алесь Липай
Отправлено: padbiarez от 25 августа 2018, 22:39:52
Маладыя, таленавітыя заўчасна сыходзяць. Я з Алесем працаваў. Ён быў малайчына, як арганізатар, так і як кіраўнік. Сьветлая памяць...