Твае рукіДругое название: Твои руки Язык текста: белорусский музыка: Н. Петренко слова: Я. Сипаков соло: И. Пеня (1983) аранжировка: И. Паливода (1983) Исполнитель: Песняры (1983) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниТвае рукі, твае рукі нада мною,
Нібы лебедзі над белаю зімою.
Як ласкава яны кружаць
І са мной па леце тужаць,
Нібы лебедзі над белаю зімой. Цяжка, рукі, раставацца з вамі дужа,
І без вас мне аставацца паміж сьцюжаў!
Не ляціце, рукі, у вырай,
Нада мной кружыце шчыра,
Нібы лебедзі над белаю зімой. (2 р.) Я люблю, як твае рукі нада мною,
Нібы лебедзі над белаю зімою.
Як яны садзяцца міла,
Склаўшы крылы, склаўшы крылы,
Нібы лебедзі над белаю зімой. Калі лашчаць валасы мне твае рукі,
Слухаю бы песню я іх рухі, рухі.
А яны пяюць шчымліва
І крыляюць (?) палахліва,
Нібы лебедзі над белаю зімой. (2 р.) Цяжка, рукі, раставацца з вамі дужа,
І без вас мне аставацца паміж сьцюжаў!
Не ляціце, рукі, у вырай,
Нада мной кружыце шчыра,
Нібы лебедзі над белаю зімой. (2 р.) |