ПЕСНЯРЫ.com - песня: Песня пра Долю (ВИА "Песняры")

Добро пожаловать на ПЕСНЯРЫ.com - Форум. Войдите или зарегистрируйтесь.

Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Форум

Парад ансамблей

Добавлено: 29.09.2022
Автор редакции: Ольга Захарова
Авторы: Arkady

Поиск по сайту:


Белорусские песняры
Лявоны
Лявоны-песняры
Молодёжная студия ансамбля "Песняры"
Песняры
Песняры (1998)
Песняры (БГА)
Песняры И. Свечкина
Песняры п/у Л. Борткевича
Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры"
Спадчына
Студия "Лявоны" при БГА "Песняры"

Мы в ВКОНТАКТЕ

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение

Для добавления и изменения информации на сайте необходимо авторизоваться на форуме.

Песня пра Долю

Другое название: Песня о Судьбе
Язык текста: белорусский

музыка: В. Мулявин (1976)
слова: Я. Купала (1910)
слова: В. Яшкин (1976)

Рок-опера создана по мотивам поэмы Янки Купала "Адвечная Песьня" (1910).

Издание: Янка Купала. "Адвечная Песьня у XII-цi праявах", выданьне А Грыневiча. Пецярбург, 1910.
Ссылка: https://files.knihi.com/Knihi/nlb.by/Kupala/advechnaja_pesnia.pdf

Также в рок-опере были использованы следующие произведения Янки Купала:

1. Поэма Янки Купала "Нікому" ("Гэй, думка ўдалая...") (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 6. Паэмы, пераклады. Мн., Маст. літ., 1999.

2. Стихотворение Янки Купала "Усе разам" ("Гэй жа, брацці, ўсе мы разам...") (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

3. Стихотворение Янки Купала "Родныя песнi" ("Гэй, родныя песні...") (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

4. Стихотворение Янки Купала "Над калыскай" ("Спі, маленькі мой сыночак...") (Наслядаванне з Лермантава) (1908).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

5. Стихотворение Янки Купала "За что?" ("Маці, мая маці...") (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

6. Стихотворение Янки Купала "Не тужы" ("Эй, дзяцюк малады, не тужы...") (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

7. Стихотворение Янки Купала "Вясна" ("Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы...") (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

8. Стихотворение Янки Купала "Куды ні ўцякаю..." (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

9. Стихотворение Янки Купала "Лета" ("Эх ты, лета гарачае, бурнае...") (1907).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

10. Стихотворение Янки Купала "Хай жа вам так не здаецца..." (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

11. Стихотворение Янки Купала "З людзьмі" ("Трудна, крыўдна жыць на свеце...") (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

12. Поэма Янки Купала "Зімою" ("Калядная ночка ўвесь свет пакрывае...") (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 6. Паэмы, пераклады. Мн., Маст. літ., 1999.

13. Стихотворение Янки Купала "Мая доля" ("Мая доля, дык вось доля...") (1904).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

14. Стихотворение Янки Купала "Сумна, сумна жыць на свеце..." ("Дык завабма ў нашы сеці...") (1907).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

15. Стихотворение Янки Купала "Што ты спіш?.." (1906).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

16. Стихотворение Янки Купала "Мужык" ("Але хоць колькі жыць тут буду...") (1905).
Издание: Купала Я. Поўны збор твораў у 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.

Исполнитель: Песняры (1977)

Список альбомов, в которых встречается песня:

Год Название Исполнитель
1976Песня пра долюПесняры

Щелчок по названию группы откроет список песен группы.
Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме.
Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте.

Текст песни

ПРОЛОГ

КУПАЛА (У. Мулявін):

Гэй, думка ўдалая,
Ты мяне нясі
Па роднай старонцы —
Па Белай Русі!

Нясі ў час мінулы,
Як горасна тут
Год таму з паўсотні
Жыў наш бедны люд.

Смерць ішла не ў часе,
Дый не к аднаму,
Жаліцца ў няшчасці
Не было каму.

Хоць мінуў даўно ўжо
Час той — ліхадзей,
Але не мінула
Памяць у людзей.

ХОР:

Гэй жа, брацці, ўсе мы разам
Песню запяём,
Дружна, смела, на свет цэлы
Аб жыцці сваём!

КУПАЛА (У. Мулявін):

Аб той славе небывалай
Нашае зямлі,
Дзе мы долю пахавалі,
Скуль бяду ўзялі;

Аб той працы неаплатнай,
Крыўдзячай не раз,
Што так потам, мазалямі
Пацяшае нас.

ХОР:

Гэй жа, брацці, ўсе мы разам
Песню запяём,
Дружна, смела, на свет цэлы
Аб жыцці сваём!

КУПАЛА (У. Мулявін):

Гэй, родныя песні! Вы ў суме і ў горы,
Ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімны,—
Для роднай зямелькі вы — светлыя зоры,
Для роднага краю вы — райскія гімны!

У вас адабьецца нядоля і доля,
Ўздыханні, што ходзяць з сахою, з сякерай,
І холад, і голад, няволя і воля,
І ў будучнасць ясну надзея і вера.

КУПАЛА (У. Мулявін і хор ):

Гэй жа, брацці, ўсе мы разам
Песню запяём,
Дружна, смела, на свет цэлы
Аб жыцці сваём!

Гэй жа, брацці, ўсе мы разам
Песню запяём,
Дружна, смела, на свет цэлы
Аб жыцці сваём!

КАРЦІНА(ПРАЯВА) I.

ДЗЯЦІНСТВА

МАЦІ (МАТКА) (Л. Ісупава):

Спі, сыночак, люлі, спі...

(Вокаліз).

Спі, маленькі мой сыночак!
Вочкам не міргні;
Свеціць месяца кружочак,
Ты ж аб долі сні.

Спі і слухай песні гэтай,
Ды ўспомні калі;
Спі, пакуль не знаеш свету,
Люлі, люлі, спі!

Падрасцеш, дазнаеш гора,
Папіваеш слёз,
Твае сілы зломіць змора,
Спёка ды мароз.

Спі сыночак, люлі, спі...

(Вокаліз).

ХОР (ЖЫЦЦЁ):

Ўсясільнай рукою тварэння
Даю яму права існення,
На ўласнасць ваду і зямлю,
Душу яму такжа даю.

Так будзе ён царам прыроды,
Сам найдасканальшага роду,
І будзе цар гэты навек
Названне насіць — чалавек.

ШЧАСЦЕ (ДОЛЯ) (Ю. Дзянісаў):

Яму буду я напяваці
Аб радасці, славе, багацці,
Дзе шчасця палае прасвет,
Як самага сонейка цвет.

Ён, чуючы гэтыя песні,
Не раз загалосіць балесне
І страшнай азвецца кляцьбой,
Бяссільны жыць вечна са мной.

І стане ганяцца за мною
Ён думкамі, сэрцам, душою, —
Я, песню прапеўшы, ўцяку
Ці ў поле, ці ў лес, ці ў раку.

І будзе так жыць і маліцца,
Сваёю няўдачай хваліцца
Стварэнне жыцця — чалавек,
Аж ляжа ў зямельку навек.

(Вокаліз).

ГОРА (БЯДА) (В. Місевіч):

Во! тутка маё панаванне!
Са мной ён і ляжа, і ўстане.
Вясна, лета, восень, зіма —
Я з ім, як царыца сама.

Напрасна мяне будзе гнаці:
3 ім буду за хатай, у хаце,
І так ён зжывецца са мной,
Што стану яго я душой.

ГОЛАД і ХОЛАД (В. Яшкін, В. Нікалаеў):

Мы будзем хадзіць за ім парай,
Наводзіць балесці і хмары,
Душой і хацінай трасці,
Адвечныя казкі плясці.

(Вокаліз).

Хай чуе і сілен, і молад,
Як страшан і голад, і холад,
І рыне ў магільны пясок
Праз сцюжу, праз хлеба кусок.

(Вокаліз).

ХОР:

І рыне ў магільны пясок
Праз сцюжу, праз хлеба кусок.

Гэй, спраўма над ім тут хрысціны
Слязы і крыві церушынай!
Хай будзе ні мал, ні вялік,
Няхай носіць імя: Мужык.

(Л. Барткевіч):

Маці мая, маці,
Што ж ты мне зрабіла,—
За што гараваці
На свет парадзіла?

За што, за што
Твой сын бядак,
За што, за што
Ён плача так?

— Скажы!
— Скажы!
— Скажы!
— Скажы!

Плача твой дзяціна,
Ты й сама ня скачаш, –
За сябе і сына
Плачаш, маці, плачаш.

За што, за што
Твой сын бядак,
За што, за што
Ты плачаш так?

— Скажы!
— Скажы!
— Скажы!
— Скажы!

Маці мая, маці,
Крыўды з нас сьмяюцца,
І твае, й дзіцяці
Горка сьлёзы льюцца.

За што, за што
Лье не адзін,
За што, за што –
I маці, й сын?

– Скажы!
— Скажы!
— Скажы!
— Скажы!

КУПАЛА (У. Мулявін):

Эй, дзяцюк малады, не тужы,
Не глядзі ты скрозь слёзы на свет, —
Ідзі ў двор і там пану служы,
Як служыў і твой бацька, і дзед.

На багатых папекайся век,
Век сваёй цемнаты знось глушу,
І забудзься, што ты чалавек,
І забудзься, што маеш душу.

Эй, дзяцюк малады, не тужы,
Не глядзі ты скрозь слёзы на свет,—
Ідзі ў двор і там пану служы,
Як служыў і твой бацька, і дзед.

КАРЦІНА(ПРАЯВА) II.

НА СЛУЖБЕ

ПАСТУШОК (А. Кашапараў):

Ў сваёй хатцы і пры матцы
Жыў не жыў,
Бяда выпхнула бадзяцца,
Ў свет пабрыў.

Кожны гоніць, папіхае,
Свой, не свой.
Ой ты, служба, ой, благая,
Божа мой!

Ой ты, доля пустасейна!
Рад не рад;
Далі кут, і той не пэўны —
Да Каляд.

Нясуць хлеба ці да хлеба
І глядзяць:
Ведай, есці шмат не трэба…
Ўзяць?.. не ўзяць?

МАЦІ (МАТКА) (Л. Ісупава):

Што не весел так, сынулька
Мой жа ты?
Табе кланяўся татулька
І браты.

Гавары ж ты мне, мой мілы,
Родны мой,
Як там служба, як там сілы,
Як з ядой?

Ці кусочак калі ласы
Паднясуць?
Ці не крыўдзяць калі часам,
Ці не бьюць?

Калі ж прыйдзе тое святка
3 ласкай тэй,
Не расстанешся ты з хаткай
Са сваей?

ПАСТУШОК (А. Кашапараў):

Як у служкі сходзяць леты —
Ў пастуха,
Пытай, маці, птушкі гэтай —
Канюха.

Запытайся гэтай хмары —
Гэтых слёз,
Гэтай кветкі на папары —
Гэтых лоз,

Гэтай грушы сярод поля
І балот:
Яны ўсе аб маёй долі
Вядуць шчот.

МАЦІ (МАТКА) I ПАСТУШОК (Л. Ісупава і А. Кашапараў):

Не хачу я іх пытаці,
Мой сынок,
(Не плач, маці, і не злуйся
На жыццё,)
Не пацешаць яны маці,
Сакалок.
(Як я ў сілачку ўбяруся,
Змагу ўсё.)

Калыхала, гадавала,
Як магла,
(Не плач, маці, і не злуйся
На жыццё,)
А цяпер што дачакала?
Што найшла?
(Як я ў сілачку ўбяруся,
Змагу ўсё.)

КАРЦІНА(ПРАЯВА) III.

ВЯСЕЛЛЕ

КУПАЛА (У. Мулявін):

Лявоніха-мяцеліца без памяці вяселіцца.
Гэй, дзмі у дуду, дудар, аколіца, аселіца.
Лявоніха-мяцеліца без памяці вяселіцца.
Пад ногі сонцам сцеліцца, збудзіўся гаспадар.

СВАТ I СВАЦЦЯ (хор):

Ой, ды ў нашым сяле, свадзьба будзе.
Э-гэй!
Ой, ды ў нашым сяле, свадзьба будзе.
Э-гэй!

Вось дзе, братцы, разгуляцца!
Вось пацешыцца калі!
Хоць бярыся распраніся
Ды упрысядкі валі!

Звоняць чаркі, трашчаць скваркі,
Лопат, гоман, смех і крык.
Во! сяло дзе ходам ходзіць,
Гора дзе забыў мужык!

Як належа, ў скрыпку рэжа
Наш музыка, наш Аўлас;
За ім следам, як за дзедам,
Бье у бубен Апанас.

Трылля! трылля! вось кадрыля,
Вось лявоніха ідзе,
Валяць проста, як бы з моста,
Як ніколі, як нідзе!..

Вось забава! вось так слава
Маладому, маладой!
Усё ладам і з парадам
І пастаўлена парой.

Ненарокам, бокам-скокам,
Не гулялі так даўно.
Гоп-ля! сваце, паскакаці!
Ну вяселле! ну яно!

Хто вясёлы, хоць і ў горы,
Таму слава, таму чэсць.
Чым багата, рада хата,
Не жалейце піць і есць!

МАЛАДЫ (А. Кашапараў):

Ты, сястрыца, дось смуціцца,
Уздыханне ў кут пашлі,
Еш, лябёдка, запі водкай,
Душу песняй весялі!

МАЛАДАЯ (Л. Ісупава і хор):

Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой!

МАЛАДЫ І МАЛАДАЯ (Л. Ісупава і А. Кашапараў):

Ой, пьяна я, пьяна
На парозе ў пана.
Ой, падвядзі мужа,
Бо я пьяна дужа.
Мілы падымае, мілую пытае:
- Дзе ж ты, міла, была,
Што мяне забыла?

МАЛАДЫ І МАЛАДАЯ (Л. Ісупава і А. Кашапараў і хор):

Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой!

МАЛАДЫ І МАЛАДАЯ (Л. Ісупава і А. Кашапараў):

Была на рыначку,
Піла гарэлачку.
Як з раднёй зышлася,
Ды вельмі ўпілася.

Каб ты быў муж добры,
Ты ўзяў нагай доўгі.
Ды стаў жонку біці:
- Не йдзі ў карчму піці!

МАЛАДЫ І МАЛАДАЯ (Л. Ісупава і А. Кашапараў і хор):

Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой!

МАЛАДЫ І МАЛАДАЯ (Л. Ісупава і А. Кашапараў):

Ой, дома напіся, -
Ды не валачыся.
Ой, здымі кватэрку, -
Зазаві радзінку.

Кватэрка малая, -
Радня вялікая.
А гаворым сэрцам, -
Прынясем вядзерца.

КУПАЛА (У. Мулявін і хор):

Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой! Ой!

ХОР:

Вось дзе, братцы, разгуляцца!
Вось пацешыцца калі!
Хоць бярыся распраніся
Ды упрысядкі валі!

Рэдкі смехі і пацехі,
Часты слёзы і бяда!
Ё часіна, ё скрыпіна —
Весяліся, грамада!

Вось дзе, братцы, разгуляцца!
Вось пацешыцца калі!
Хоць бярыся распраніся
Ды упрысядкі валі!

Рэдкі смехі і пацехі,
Часты слёзы і бяда!
Ё часіна, ё скрыпіна —
Весяліся, грамада!

КАРЦІНА(ПРАЯВА) IV.

ВЯСНА

КУПАЛА (У. Мулявін):

Згінулі сьцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей ня мерзьне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленьню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна.

ВЯСНА (Л. Барткевіч):

Ну, як дуж, мужычок?
К табе ў госці іду.
І каб жыва, набок!
І бяду, і нуду!

Пратры вочы са сну,
Марш к другому жыццю!
Ладзь саху, барану
І сявалку сваю!

Ўжо прасохла ралля,
Ўжо рунее трава,
К сабе кліча зямля —
Ты ў яе галава.

Ды і сонца, глядзі,
Гэтак свеціць не зра.
Ну ідзі! ну ідзі!
Араць, сеяць пара!

МУЖЫК (А. Кашапараў):

Ўжо ўстаю, ўжо іду,
Ясна пані Вясна,
Толькі вось, на бяду,
Зерня к севу няма.

І сам сеяць я рад,
Ды, як бачыш, з Каляд
Усё выбраў да дна.
Ой, Вясна! ой, Вясна!

ВЯСНА (Л. Барткевіч):

Бог з табой! — я іду
Падаць Лету наказ;
Адно скем: я ў гаду
Не бываю двух раз.

МУЖЫК (А. Кашапараў):

Куды ні ўцякаю
Ад долі сваей,
Усюды спаткаю —
Раней ці пазней.

Надзеі ўсе скруціць,
Засвішча бядой,
І сэрца засмуціць,
І ліне слязой.

Магільную песню
Ў душы запяе,
Нашле нуды плесню
На думкі мае.

І бьюся ж напрасна,
Як рыба аб лёд,
Ад долі няшчаснай
Няма мне варот!

А... а... а... а...

КАРЦІНА(ПРАЯВА) V.

ЛЕТА

КУПАЛА (У. Мулявін):

Эх ты, лета гарачае, бурнае!
Ажыўляеш ты поле і луг.
Люба, думкі пакінуўшы хмурныя,
На свет выйсці ды глянуць вакруг.

Дай жа, лета, мне веру магучую,
Што калісь сваю долю знайду,
Дай мне песні пець сілу жывучую,
Дай працівіцца крыўдзе і злу!

ЛЕТА (Ч. Поплаўскі)

Што задумаўся так, Мужычок?
Варта глянуць крыху весялей!
На! касу, малаток і брусок,
І сярпок на! для жонкі тваей!

Бяры ж, на! што табе я даю;
Спадкі мне адказала Вясна.
Ідзі працу збіраці сваю,
Сваё дзела даводзь да канца!

МУЖЫК (А. Кашапараў):

Што? куды ты мне кажаш ісці,
Лета яснае, жаць і касіць?
Лёгка песні такія вясці,
Але спробуй на дзеле пажыць

(Вокаліз).

Не ўзнімаецца к працы рука:
Апрацівела гора, жыццё.
Эх ты, доля-бяда мужыка,
Ой ты, Лета, ой, Лета маё!

(Вокаліз).

ЛЕТА (Ч. Поплаўскі):

І паехаў жа, братка ты мой…
Невялікі, знаць, толк выйдзе ў нас:
На! касу, серп — ваюй хоць з бядой!
Іду Восені выслаць наказ.

КАРЦІНА(ПРАЯВА) VI.

КАСЬБА І ЖНІВО

МУЖЫК (А. Кашапараў):

Эх, труды, труды
Непазбытыя!
Эх, каса, каса,
Потам злітая!

І калі ж з табой
Мы, сталёвая,
Здабываць пайдзём
Шчасце новае?

Век звініш, свішчыш,
Адкляпаная,
Век плыве сляза
Неўніманая.

Эх, труды, труды
Непазбытыя!
Эх, каса, каса,
Потам злітая!

ЖОНКА (Л. Ісупава):

Не палі агнём
Гэтак, сонейка!
Не калі мне ног
Так, аржонейка!

Трудна спіну гнуць
Спрацаваную,
Каласы збіраць
Паваляныя.

Дабрыцом-сцяной
Не пахвалішся,
Кроў і пот ліеш,
Заліваешся.

Ўсюды Бог гасціў
3 сваёй ласкаю,
Толькі крыў, мінуў
Ніву хамскую.

ЖОНКА І МУЖЫК (Л. Ісупава і А. Кашапараў):

І жыццё ж, жыццё
Беспрасветнае!
Ці не лепей ты,
Апраметная!

І жыццё ж, жыццё
Беспрасветнае!
Ці не лепей ты,
Апраметная!

КУПАЛА (У. Мулявін):

Хай жа вам так не здаецца,
Што бяда ўжо і зацісне.
Знайце, ліха ператрэцца
І маланкай доля блісне.

КАРЦІНА(ПРАЯВА) VII.

ВОСЕНЬ

ВОСЕНЬ (Ю. Дянісаў):

Я усюды хадзіла,
Я усюды была,
Як дзе што урадзіла,
Я рахунак вяла.

І к табе во зайшлася
Паглядзець, запытаць,
Як ты жыў, як спраўляўся,
Што відаць, што чуваць?

МУЖЫК (А. Кашапараў):

Восень, ясная пані,
Глянь! я лгаць не хачу —
Да паўзімкі не стане,
Як лічу, не лічу.

Пры стале ж сядзе спора
Спажываці дары
Жонка, дзетак сямёра
Ды татуля стары.

ВОСЕНЬ (Ю. Дянісаў):

Праўду вашэць гамоне:
Бог не вельмі ўспамог,
Але ты не сягоння
Так устаў, так і лёг.

Пудзік хлеба з мякінай,
Груцы, бобу крыху,
Якой бульбы асьміну —
Ці ж не дось мужыку?

МУЖЫК (А. Кашапараў):

Ну і рада, ой рада!
Дакупіць, дакупіць!..
Дзе ж капейка ў «гада»?
Дзе яго скарб ляжыць?

ВОСЕНЬ (Ю. Дянісаў):

Як гляджу, ўсё находжу
Недастаткі адны,
Будзь здароў! Я адходжу
Да суседкі Зімы.

КАРЦІНА(ПРАЯВА) VIII.

СВЯТА

МУЖЫК (А. Кашапараў):

Ну, ламака, ну, хамула!
Ці ж стагнаць не годзе?
Што мінула, то мінула,
Болей не прыходзіць.

Пёкся, пёкся вясну, лета,
Аж толькі дзяржыся,
А цяпер спачынь за гэта
Ды павесяліся.

ЖОНКА (Л. Ісупава):

Што ты там бурчыш пад носам?
Скрабеш каля вуха?
І ўдаеш паглядам косым
Вялікага зуха?

Не табе спачыць, хамуле,
Не табе спяваці,
Не да смеху, не да гуляў,
Калі бяда ў хаце.

МУЖЫК І ЖОНКА (Л. Ісупава і А. Кашапараў):

Ну і што? і больш нічога?..
І дакуль так будзе?
Ані сэрца, ані Бога…
Ну жыццё, ну людзі!

Ну і што? і больш нічога?..
І дакуль так будзе?
Ані сэрца, ані Бога…
Ну жыццё, ну людзі!

КУПАЛА (У. Мулявін):

Трудна, крыўдна жыць на свеце
Між нячулымі людзьмі,
Не раз вочы маладыя
Заліваюцца слязьмі.

Адных выракся б навекі,
Кляцьбой плюнуў бы другім,
За дазнаныя ўсе крыўды,
Эх, і мсціў бы, мсціў усім!

КАРЦІНА(ПРАЯВА) IX.

ЗІМА

(Л. Барткевіч):

Калядная ночка ўвесь свет пакрывае,
Па белай ад снегу зямельцы снуе;
Мяцеліца ў полі сапе, завывае,
Свіст віхраў спакойна заснуць не дае.

Мяцеліца ў полі сапе, завывае,
Свіст віхраў спакойна заснуць не дае.

У коміне вецер заціхнуць не хоча,—
Заносіцца песняй магільнай, дзікой;
То стогне, то плача, то дзіка рагоча,
Як быццам смяецца з нядолі людской.

То стогне, то плача, то дзіка рагоча,
Як быццам смяецца з нядолі людской.

ЗІМА (У. Місевіч):

Як жыў, як дуж, як маешся?
Ці жыці не дакучыла?
Усюды я шатаюся
І да цябе во лучыла.

Кандалікамі звонячы,
Іду к табе — ўсясільная,
На долю тваю помнячы,
Іду к табе — магільная.

Гуляю я з марозамі,
Гуляю я са сцюжамі,
Смяюся я над слёзамі,
І ўсіх, і ўсё я дужаю.

Кінь выгляд акалелага,
Прысядзь во на калодачцы!
Крапчэй ты свету цэлага,
Ну, што? Каб нам паходацца?

МУЖЫК (А. Кашапараў):

Ой, Зімка, пані ясная!
Не варта наругаціся,
Прытыкі кінь напрасныя:
3 кім тут за плечы браціся?

Сямья мая галодная,
Хаціна мая хіліцца.
Ідзі, Зіма нягодная!
Не дуж з табою сіліцца.

ЗІМА ((У. Місевіч):

Не дам ніколі веры я
Тваёй брахні апьянчанай,
Што гора цябе мерае,
Што слёзамі ты няньчаны.

Табе жыццё, знаць, сцелецца,
Як бы сама нуда тая;
Пашлю ўдабаў мяцеліцу,
Няхай з бядой рассватае.

(Вокаліз).

МУЖЫК (А. Кашапараў):

Мая доля, дык вось доля,
Каб ты лопнула была!
Каб у чыстае дзе поле
Ад мяне ты уцякла!

Чаму ж, доля, ты цяжкая,
Тут мне шчасця не даеш?
Чаму ж, горкая такая,
Смерць мне лепей не пашлеш?

Куды толькі ні парвуся,
Каб хоць троха лепей жыць,
Дык калі не аглянуся,
Мая доля тут бяжыць.

І так хочацца зваліцца
У глыбокі дзе ручэй,
Каб не бачыць — утапіцца —
Ані сонца, ні людзей.

Дык вось, доля, мая доля,
Каб ты лопнула была!
Каб у чыстае дзе поле
Ад мяне ты уцякла!

(Вокаліз).

ЖОНКА (Л. Ісупава):

А-а-а-а-а-а!
Доля ж мая, доля!

А мой ты сакалочак!
А мой ты каралёчак!
Ляжыш, не ўстанеш болей…
0 доля ж мая, доля!

Без часу смерць-магіла
Жыццё тваё скасіла;
Ў няшчасную гадзіну
Сіротачак пакінуў.

А-а-а-а-а-а!
Доля ж мая, доля!

Як жыў, як ты свет бачыў,
Усё ж было іначай,
Ці ў полі ты… ці ў людзі…
Што з намі цяпер будзе?

Нашто на свет раджацца,
Хто мае з ім расстацца,
І горкі жаль кідаці
Ўдаве, бацькам, дзіцяці…

А-а-а-а-а-а!
Доля ж мая, доля!
А-а-а-а-а-а!
Доля ж мая, доля!
А-а-а-а-а-а!
Доля ж мая, доля!
А-а-а-а-а-а!
Доля ж мая, доля!

ХОР:

Рай светлы, бесканечны
На судзе астатэчным
Дай, Божа, ўсім загнаным
На векі векаў. Аман!

ЭПІЛОГ

ХОР:

Дык завабма ў нашы сеці
Ясназорку волю,
Што людзям, як сонца, свеціць
Ў радасным прыволлю.

КУПАЛА (У. Мулявін):

Што ты спіш, што ты спіш,
Беларускі мужык?
Глянь! Усталі усе,
Як свет божы вялік!

Толькі ты, брат, адзін,
Як забіты, ляжыш
І на долю сваю
Не ўстаеш, не глядзіш.

Няўжо мала яшчэ
Катавалі цябе?
Няўжо мала яшчэ
Слёз і гора табе?

Дык прасніся ужо,
Беларускі мужык!
Глянь! Усе устаюць,
Як свет божы вялік!

МУЖЫК (А. Кашапараў):

Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык.

І кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык:
Што хоць мной кожны пагарджае,
Я буду жыць! — бо я мужык!

ХОР:

Гэй жа, брацці, ўсе мы разам
Песню запяём,
Дружна, смела, на свет цэлы
Аб жыцці сваём!

Гэй жа, брацці, ўсе мы разам
Песню запяём,
Дружна, смела, на свет цэлы
Аб жыцці сваём!

Песні расправілі крылы, ляцяць,
Быццам птушкі на волі.
Хоць продкі заснулі ў магіле,
Патомкі знайшлі сваю долю!
Патомкі знайшлі сваю долю!
Патомкі знайшлі сваю долю!

(Вокаліз).

Песняры:СправкаМузыкантыДискографияПесниКонцертыФотогалереяПубликацииНовостиОбсуждение