Даугава - ДвинаЯзык текста: белорусский музыка: В. Мулявин слова: В. Лукша Спасибо Вячеславу Исполнитель: Песняры (1972) Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниЗ ХВАЛІ ДЗВІНЫ...
З хвалі Дзвіны,
з хвалі Даўгавы,
як з прыполу матулі,
Вочы мае
на свет белы зірнулі.
Вайна рыпела
старою драгаю...
-- Лудзу, даргі драугі!
-- Калі ласка, дарагія сябры! –
хтось шапнуў ад душы –
Побач з нашым буданом жылі латышы.
Бульбай з прысаку нас, бежанцаў, частавалі,
Кіпетнем, завараным ажынай, сагравалі.
І блакаднай часінаю
ранню ранняю
Ля дымных вогнішчаў
спявалі песні Райніса.
А па вёсках
галасіла голасна гора,
А па вёсках
гнеў ракатаў, як гнеўнае Балтыйскае мора.
У гарпізонах фашысцкіх –
чырвоныя пеўні пажараў,
Помсты поўныя вочы
ў абсівераных партызанскіх камісараў.
І па грэблях, на сцежках балацяных, вузкіх
У атаку ішлі
латышы з беларусамі.
Ападалі фашыстаў штандары
лістотай гнілою,
Сонца пырспула прыгарашчай промняў,
ласкавае і маладое.
У абемылелых,
траншэямі апаясаных засценках
З латышамі пілі бацькі
ў новенькіх пяцісценках.
Келіх узнімалі
за пройдзеную дарогу,
За перамогу.
З хвалі Дзвіны,
з хвалі Даўгавы,
як з прыполу матулі,
Вочы мае
на свет белы зірнулі.
І лунае песня над палачанскай зямлёю
сцягам.
-- Лудзу, даргі драугі!
-- Калі ласка, дарагія сябры! |