Текст песниУ Мінску на рынку,
Ў канцы агароды,
Бабулька старая
Садзіцца заўсёды. Усякія зёлкі
На рынак прыносіць
І людцаў прахожых
Купляць у ёй просіць. Ляжаць перад бабкай,
Ці вечар, ці ранак,
Пучкі дзівасілу,
Чабор і румянак. Ад кожнай хваробы
Ё зёлкі, карэнне;
Лячыць можа імі
Падвей, парушэнне. І любчыку нават
Дасць вам пад сакрэтам
Ды наўча, як зводзіць
Любізнічкам гэтым. І ўсякіх, усякіх
Дастанеце лекаў,
Якіх толькі людзі
Не зналі ад векаў. Шмат летак бабульцы:
Трасуцца ўжо рукі -
Ёсць пэўна унукі,
Э! Нават праўнукі. Усяк ёй жылося
На свеце на Божым -
І смутна, самотна,
І з хлопцам прыгожым. --- Припев: ------
І слёзы ліліся,
І песні звінелі,
Малойцавы грудзі
Туліла ў пасцелі. Ды ўсё ж праляцела,
Як яснай маланкай;
Спяць думкі і песні,
Ў магіле спіць Янка.
------------------- Эй, моладасць-радасць
Мінула ўдалая!
А старасць-няўдаласць
Ніяк не мінае. І кепска бабульцы:
Сівая, худая,
Брак сіл працаваці,
Дык зёлкі збірае. Нясе іх да Мінска,
На рынку садзіцца,
Збывае і вуча,
Як трэба лячыцца. А можа, паможа
Душы хоць адной дзе,
І праца бабулькі
На марна не пойдзе. Припев. У Мінску на рынку,
Ў канцы агароды,
Бабулька старая
Садзіцца заўсёды... |