На тэму крытыкіДругое название: На тему критики Язык текста: белорусский музыка: В. Мулявин слова: Я. Купала соло: В. Мулявин (1988) Исполнитель: Песняры (1988) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниУ век наш крытыкі сур'ёзнай
І самакрытык агнявых
Мы падыходзім вельмі грозна
Не да сябе, а да другіх. Пылінку бачым у суседа,
Ды што? - ў яго іх не адна!
А ў сваім воку, даўнім сьледам,
Не заўважаем бервяна. А крытыкі?.. Майстры з разборам,
-Не ўзнімуць воч вышэй халяў;
З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора
Так падхалімна выхваляў. Безьлішніх захадаў, ухмылак
У канкурэнта на вынос
Мы столькі вылічым памылак,-
Таму хоць рэжся, як з пагроз. Самабічуемся ж часамі,
Але зьлягка - гады ў рады,
Ды ўсё больш хвалім сябе самі,
Другіх бічуем заўсяды. А крытыкі?.. Майстры з разборам,-
Не ўзнімуць воч вышэй халяў;
З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора
Так падхалімна выхваляў. Вось я - пясьняр, я - літаратар.
Я толькі песьняй твару цуд,
А ён... агіткі агітатар,
Насьценгазетчык, і ўсё тут... Пазбыцца рапаўскіх заскокаў
Мы не наўчыліся як сьлед
І часта судзім аднабока
Другіх, саміх, падзеі, сьвет. А крытыкі?.. Майстры з разборам,
-Не ўзнімуць воч вышэй халяў;
З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора
Так падхалімна выхваляў. |