Падаюць сняжынкіДругое название: Падают снежинки Язык текста: белорусский музыка: И. Лученок слова: П. Трус соло: И. Пеня (1987) аранжировка: Д. Явтухович (1987) Исполнитель: Песняры (1987) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песни1) Падаюць сняжынкi дыяменты-росы,
Падаюць бялюткi за маiм акном...
Расчасалi вiшнi шоукавыя косы
I уранiлi долу снегавы вянок. Дзесьцi у прасторы празвiнелi бомы,
Дацвiлi пялёсткi нечае тугi...
I здаецца зноуку еду я дадому
Пераведаць родных,блiзкiх,дарагiх. Прыпеу: Хочацца навеяць казкi-таямнiцы
Гукамi мелодый,радасцю без слоу.
I застылi сценi у маёй святлiцы,
Засынаю...снiцца роднае сяло. 2)Адхiнае вечар тонкiя мярэжы,
На акне альвасы дагарэлi у сне.
А у душы квяцiстасць i такая свежасць,
I з вачэй усмешкi сыплюцца на снег. Прыпеу... 3) А сняжынкi сеюць кволую iмглiстасць,
Падаюць бялюткi за маiм акном,
I цвiце на вiшнях снежная урачыстасць,
Сцелецца на скронях перад раннiм сном. Зноу зiма паслала снежныя кiлiмы,
зажурыла беллю паплавы,лугi,
I прыходзiць радасць у красе мауклiвай,
Адплываюць хвiлi смутку i тугi. Прыпеу... |