Пахне чаборДругое название: Пахнет чебрец Язык текста: белорусский музыка: В. Мулявин слова: П. Бровка (Пятрусь Броука) Исполнитель: Песняры (1976) Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниХiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, пахне чабор… Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнымi зор.
Пахне чабор, пахне чабор… Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор, пахне чабор… Год адзiнаццаць, а можы дванаццаць
Сэрцабалiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор, пахне чабор… Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай – яна преда мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор, пахне чабор… |