Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте.
Текст песни
" Адольфу прыдуркаватаму,
Недачасанаму нашымі аўтаматамі,
Касавокаму казлу недалупленаму,
На Мюнхенскай сабакарні купленаму,
Які,паўзучы на плаху,здрынцьвеў ад страху,
Чэргамі кулямётнымі пісанае пісьмо
На вострых штыках падамо".
Мы з беларускіх лясоў партызаны,
Пішам табе,смердзюку-байструку:
Нават сабакамі не аблізаны
Будзеш баўтацца на першым суку.
Мы на твае падкалоддзе,мярліна,
Не пашкадуем ні ям,ні сукоў.
Выкурым дух твой харыны з Бярліна,
Вару ў нас хопіць на ўсіх прусакоў.
Мы падсмалілі арлу твайму пер'я,
Што табе болей пісаць,свінапас?
Імем тваім толькі ганьбім паперу,
Зброд дабіваць твой спяшаем якраз.
Ліст,на якім мы пісалі, - каляны.
Кропкі ў пісьме не стае,асталоп.
Помнім граматыку Янкі-Іваны,
Кропкай свінцовай пракруцім твой лоб.
Мы з беларускіх лясоў партызаны,
Зоркія вочы (Ў) узор узялі,
Дасць нам прытулак лясы і паляны,
Сілы мы чэрпаем з роднай зямлі.