Текст песниЛетняя ночка купальная
Яснай растаяла знічкаю.
Падаюць зоры світальныя
Ў чыстыя воды крынічныя. Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты сiзакрылая,-
Легкі мой сон растрывожыла. Ты мне вясною прыснілася
Неразгаданымі чарамі,
Сэрца парыўна забілася
Лёгкімі крыламі-марами. Пэўна цябе, ненаглядная,
Стрэў я часінай удалаю.
Ты ж мая доля спагадная,
І не шкадую німала я. |