Краю мой родны! Як выкляты Богам…Язык текста: белорусский музыка: В. Мулявин (1991) слова: М. Богданович (Максим Богданович) (1909) соло: В. Мулявин (1991) аранжировка: О. Молчан (1991) Исполнитель: Песняры (1991) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниКраю мой родны! Як выкляты Богам –
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты... Над збожжам убогім
Вецер гуляе на волі. Поруч раскідалісь родныя вёскі.
Жалем сціскаюцца грудзі! –
Бедныя хаткі, таполі, бярозкі,
Ўсюды панурыя людзі... Шмат што зрабілі іх чорныя рукі,
Вынеслі моцныя спіны;
Шмат іх прымусілі выцерпець мукі
Пушчы, разлогі, нізіны. Кінь толькі вокам да гэтага люду –
Сціснецца сэрца ад болю:
Столькі пабачыш ты гора усюды,
Столькі нуды без патолі. Ў гутарках-казках аб шчасці, аб згодзе
Сэрца навін не пачуе.
Сціснула гора дыханне ў народзе,
Гора усюды пануе. Хваляй шырокай разлілась, як мора,
Родны наш край затапіла...
Брацця! Ці зможам грамадскае гора?!
Брацця! Ці хваце нам сілы?! Краю мой родны! Як выкляты Богам –
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты... Над збожжам убогім
Вецер гуляе на волі. |